пыбіваў пы гылаве i забіў, сіроты асталіся. 2 зак. Пааббіваць пэўны час (лён). Два вечыры Васіль пыбіваў лён, троху памог, біць яго нялёхка. 3 зак. Прычыніцца надоўга (пра кашаль). Мой ладна у лесі пацстыў, кашыль яго етыя дні крепка пыбіваў. 4 зак. Пакалоць пэўны час. Пірімяні-ка ты бацьку, пыбівай троху дровы, ато ён саўсім зымаріўся. 5 незак. перан. Пераўзыходзіць.# ўсіх пыбівала сьцішкамі, a Васіль луччы быў ны ріхмеціку. ПАБІВАЦЦА незак. Прасіць, пабірацца. Не, думыю, як буду жыць — ня жыць, ну пыбівацца ні пайду. ПАБІЛЯБЕНІЦЦА зак. экспр. Пабалбатаць. Во пыдыбраліся нявестка i сьвякрова, абея любюць пыбілябеніцца. ПАБІРАЦЬ зак. Папарваць (лён), пазбіраць (ягады) пэўны час. Мы да позных абедыў пыбіралі лён, a тады прабеглі ny кустах, трошку грібоў найшлі. ПАБІРАЦЦА зак. Папарвацца пэўны час (пра лён). Калі да беда прітна пыбіраіцца, то тута пасьці нічога ні астаніцца. ПАБРАЦЬ зак. 1. Павырываць (лён, каноплі). Каноплі як пыбяруць, абізацільна ставюць сушыцца. 2. Узяць замуж усіх, многіх. Тады нашы з Лабковіч пыбралі етых крысавіц, прівязьлі сюда. ПАБРАЦЦА зак. Павырывацца (пра лён, каноплі). Лён як пыбярецца, калі трыва ёсьць, дык косюць ільнішча. ПАБРАНЫЙ, ПАБРАТЫЙ дзеепрым. 1. Павырываны (пра лён, каноплі). У нашый брігадзі увесь лён пыбрин. Пыбратыя каноплі пат крышу становюць сушыцца. 2. Узяты замуж (пра ўсіх, многіх). У іхных хлопцыў красівыя жонкі пыбраны. У нас усе дзеўкі пыбраты, не сь кыга выбіраць. ПАБРАДЖАНЫЙ дзеепрым. Узядзены (пра ўсё, многае). Думыю, січас смылічкамі рыстаплю печ, гляджу, айдзе мае смылячкі — німа, пыбраджыны. ПАБІЦЬ зак. перан. 1. Растрэсці. Нашлежнікі заснулі, a коні уваліліся ны жатыя, пабілі капёшкі ячменю. 2. Пакапаць, выкапаць. Толькі пабілі ямкі пач шульля, а тута ўзыйграліся: на луг, на луг,— некылі прікыпаць. ПАБІТЫЙ дзеепрым. 1. Растрэсены. А што ты зьдзелыіш, нада схадзіць пірікласьць пабітыя копы. 2. Пакапаны, выкапаны. Ямкі пабіты, стаўця штындары ды ньівадзіця хундамінт. ПАБЛАЖЭНСТВА н. Паблажка. Яму усюдых було пыблажэнства, ну ат мяне ніхай ня жджэць. ПАБЛУТУНЯЦЬ, ПАБЛУТУНЯЦЦА зак. неадабр. Пашвэндацца. Нейдзі публутуняў c паўгода, a цяперь
Дадатковыя словы
пыбрйн, рўць
1 👁