Сучасная народная лексіка (1996). Том 2. Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 305  ▶ 
ПАБАРАХОЛІЦЬ, ПАБАРАХОЛЬНІЧАЦЬ, ПАБАРАХОЛІЦЦА, ПАБАРАХОЛЬНІЧАЦЦА, ПАБАРАХЛІЦЦА, ПАБАРАХЛЕЦЦА зак. неадабр. Пабалбатаць. Яны i сыбіраюцца, каб пыбырахоліць, чаго ж яшчэ. Пысідзяць, пыбырахольнічыюць i рысьцягнуцца. Я знаю, lUTO ў Мікіціхі пыбырахоліліся, большы нійдзе. Троху пыбырахольнічыюцца i рыспаўзуцца, пыдажджы трошку. Нямнога кылы Гыўрілёнка пыбырахлыіся, тады c Хадосычкіныю дачкою доўга стыялі. Сыйшліся, каб пыбырахлецца, чаго ж яны столька сядзець будуць. ПАБАРАХЦІЦЬ, ПАБАРАХЦЕЦЬ, ПАБАРАХЦІЦЦА, ПАБАРАХЦЕЦЦА зак. неадабр. Пабалбатаць, пабубнець. Прідзіць, пыбырахціць, во чаго ён зыявіцца. Доўга сяньня ні стыялі, троху пыбырахцелі i рызыйшліся. Абея любюць пыбырахціцца, ета ў іх самыя луччыя зыняція. Hy ізьвесна, чаго яе туды цягніць: пыбырахцецца зыхацелыся. ПАБАРСТВАВАЦЬ, ПАБАРСТВАВАЦЦА зак. Пажыць па-панску. Хацеў ба пыбарствывыць, ды ніхто зы яго зырыбляць ні зьбіраіцца. Паўгода пыбарствывыўся, a цяперя прідзіцца сымаму рукі кы ўсяму пріклыдаць. ПАБАСЯЧЫЦЬ, ПАБАСЯТНІЧАЦЬ, ПАБАСЯЧЫЦЦА, ПАБАСЯТНІЧАЦЦА зак. Пажыць па-басяцку. Яны б i болыйы пыбысячылі, ды іх скора рызыгналі. Нейдзі пыбысятнічыў гады два, a посьлі сюда пріцягнуўся. Ныўряд, каб ён айдзе работыў, пыбысячыцца i нызад зыявіцца. Бацька ні дасьць яму пыбысятнічыцца, паедзіць, дык палкыю прітуріць. ПАБАЎДЗЮЛІЦЬ, ПАБАЎДЗЮЛІЦЦА зак. іран. Пагаварыць пустое. Мікіпырёнык тожа пысядзеў з намі, басьні свае пыбаўдзюліў. Сходзюцца туды пыбаўдзюліцца, a што ім яшчэ дзелыць біз работы. ПАБАЎТАЦЦА зак. метаф. Пашвэндацца. Антон тожа троху пубуўтаўся пы бызару, ды некуды пашоў. ПАБЕЖЧ зак. перан. Пацячы. Прыкапывый аць сьцяны ручаёк, ато выда можыць пабежч у погріб. ПАБІБАЦЬ, ПАБІБКАЦЬ, ПАБІБАЦЦА, ПАБІБКАЦЦА зак. эмац. Патупаць. Што іна дужа дзелыіць? — пабібыіць кыла печы, есьць зваріць, пырасёнку спаріць чугунок дый сядзіць у хаці. Як жа залежывыцца, нада пабібкыць трошку, рысхадзіцца. Пабібыюся ны дваре ды во сяджу, греюся. Hy як ні пабібкыцца, нада хуць патрошку вурушыцца. ПАБІВАЦЬ 1 зак. Пабіць шмат разоў. Жонку дугою
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
2 👁
 ◀  / 305  ▶