Сучасная народная лексіка (1996). Том 2. Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 305  ▶ 
ПРАДЗЯЎБУЛІВАЦЦА незак. Прабівацца. Дзяўбець, дык патроху прыдзяўбулівыюцца дзірькі. ПРАДЗЯЎБУЛІЦЬ зак. Прабіць. Як узяўся мызкытаць, чуць ні наскрозь дзірькі прыдзяўбуліў. ПРАДЗЯЎБУЛІЦЦА зак. Прабіцца. Ня можыць быць, што ні прыдзяўбуліцца, дзяўбі сьмялей. ПРАДЗЯЎБУЛІВАНЫЙ, ПРАДЗЯЎБУЛЕНЫЙ дзеепрым. Hi прідумыю, длі чаго тут прыдзяўбулівына. У крюках дзірькі прыдзяўбуліны, кылячкі зыбівай ды вешый. ПРАДМЕТ м., ПРАДМЕТАж. Прыкмета. На ўсё ёсьць свой прідмет, так у пріродзі заведзіна. Як матка сьніцца, жджы нішчасьця,— ета ў мяне первыя прідмета. ПРАДРОГАЦЬ, ПРАДРОГКАЦЬ, ПРАДРАГАЦЬ, ПРАДРАГКАЦЬ зак. Пратрэсці. Мяне прадрёгыла ны машыні, аж гылыва рызбалелыся. Hy, цябе сяньня прадрёгкыюць хлопцы, яны шыбка любюць езьдзіць. Мыжара ладна прыдрягыіць, ета табе ні лісоркі. Як прыдрягкылі мяне, я была як пабітыя. ПРАДРОГАЦЦА, ПРАДРОГКАЦЦА, ПРАДРАГАЦЦА, ПРАДРАГКАЦЦА зак. Пратрэсціся. Ну як ты тута, ці крепка прадрёгыўся, вылазь ужо. Ды зьезьдзі, зьезьдзі, хуць прадрёгкыісься, карона сь цябе ні спадзець. Нада ж етык прыдрягыцца, аж ногі гудуць. Учора прыдрягкылыся i кума твыя, зьезьдзіла ў горыд c хлопцымі. ПРАДРОГАНЫЙ, ПРАДРОГКАНЫЙ, ПРАДРАГАНЫЙ, ПРАДРАГКАНЫЙ дзеепрым. Такей прадрёгыный ны камінкі, што зубы ляскочуць. А я тожа прадрёгкыный, ну яе, с такою яздою. Я ня меншы цябе прыдрягыный. Hy калі прыдрягкын, зьлезь ды прайдзі троху. ПРАДРЬІГНУЦЬ зак. Прастыць да дрыжыкаў. Як прадрыгнуць на ветру, тады i пры ныпряткі успомнюць. ПРАДРЫГЛЫЙ дзеепрым. Як жа ня будзіць прадрыглый, кылі тыкая хыладзіна, а ён у старёнушку. ПРАДУМАЦЬ незак. Прадзьмухваць. Блізка лі выкна ні садзісь, тама прудумаіць, нада шчэлкі пызытыкаць. ПРАДУРЫЦЬ зак. Надакучыць пустымі размовамі. Цэлый вечыр сядзеў, прудуріў нас басьнімі сваімі. ПРАДУРЫЦЦА зак. Правесці час у безвыніковых размовах, у тлуме. У кынцыляріі раньня прудуріліся i ніякыга толку. ПРАДУРОМШЫ дзеепрысл. Што ж ты войкыіш, npyдурёмшы столька ўремя. ПРАДЫМЛІВАЦЬ, ПРАДЫМЫВАЦЬ, ПРАДЫМЛІВАЦЦА, ПРАДЫМЫВАЦЦА незак. Прапускаць дым. Трошку прадьімлівыіць кыла столі, нада абгледзіць ды
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бўлівына, прыдзяўбўлівыюцца, прыдзяўбўліны, прыдзяўбўліцца, прыдзяўбўліў
0 👁
 ◀  / 305  ▶