хырашэнька абмазыць. Таго прадымывыіць, што дзьве печы топюцца. Калі прадьімлівыіцца, ета зымажыш, іна каб саўсім ня рухнула. Прадымывыіцца мыя грубка, патрескыла ўся. ПРАДЫХНУЦЦА зак. Атрымаць магчымасць дыхнуць. Зыняло дыханьня, я брязь на пол, мне як слова прыдыхнулыся, а то ж была памёрла. ПРАЕЗДЖЫЙ прым. Праязны (дакумент). Ты глядзі ні пыціряй праежджый білет, ато праверюць ды аштрапуюць, ім нядоўга. ПРАЕТКІЙ займ. Такі ж. Ці ён будзіць еткій, ці npaеткій, мне зь ім ня жыць i шчынят ні хрясьціць. ПРАЕХАНЫЙ дзеепрым. 1. Прамінуты пры яздзе. Каб ні была праехына наша дарожка. 2. Пракладзены пры яздзе (пра след). Тута зь нечым цяжолым праехына, відзіш, як каткі урізаліся. 3 метаф. Развалены. Праехыныю крышу рызьбіраць нада, чым ты яе пыдапреш i як. ПРАЯЗДЖАНЫЙ дзеепрым. Пракладзены пры яздзе (пра след). Тима нідаўна прыіжджана, пыглядзі, сьлед саўсім сьвежый. ПРАЕХАЧЧЫ дзеепрысл. 1. Праехаўшы. Праехыччы Дзедкывічы, пывырачывый убок ныправа i кытай прямінька. 2. Разваліўшыся. Увесь бок у погрібі ат пуні праехыччы ўніз. ПРАЕЧЫЦЦА зак. Прапакутаваць. Па дурысьці аппёк ногі i цэлыя лета праёчыўся, нуступіць ня мог. ПРАЖАРЫВАНЫЙ, ПРАЖАРАНЫЙ, ПРАЖАРАТЫЙ дзеепрым. перан. Модна прагрэты. Калі бяльлё прыжарівына, яно ўсігда будзіць чысьцінькыя. Я мушчыным крепка пріказывыла, каб пірідзівалі усё прыжаріныя. У цябе сьпіна крепка прыжаріта, яе ніякыя прастуда ня возьмщь. ПРАЖАРЫСТЫЙ прым. Добра падсмажаны. Мае мушчыны любюць прыжарістыю бульбу, я ім так i дзелыю. ПРАЖДАЦЦА зак. Зачакацца. Пыбягім скарей, яны нас даўно прыждаліся, верна, лаюцца. ПРАЖЫНАННЕ н. Пражатая паласа. Паедзіш пы прыжынаньню, а лі кынаўкі паверніш палева i ўвідзіш хворыст. ПРАЗВЯГАЦЬ зак. перан. Пабурчаць. A сколька яны прызьвягылі за тэя лашчынкі: чаго ім ні аддалі касіць. ПРАЗНАВАННЕ н. Выведванне. Нічога яму ні дало прызнываньня, кызалі, што нашы пленныя тама ні прыхадзілі. ПРАЗНАЦЬ зак. Даведацца. Хлупчуганы згываріліся
0 👁