Сучасная народная лексіка (1996). Том 2. Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 305  ▶ 
ПРАГНАЦЬ зак. перан. Убраць. Длінныя грядкі, пы адной прагонім, а тады аддыхнём. ПРАГНАЦЦА зак. 1. Прайсці (ca статкам). Тама дужа вузёсінькыя палоска трудна c тубуном прыгнацца. 2. Праарацца. Каб прыгналіся яшчэ па той лашчынкі дзьве быразёнкі, i хваціла б. 3. Убрацца. Доўгія борызны як прагонюцца, будзіць пылавіна скопына. ПРАГНАТЫЙ дзеепрым. 1. Прагнаны. Цёлычка i прыгнатыя можыць ціріш час у дваре ачынуцца. 2. Праараны. Глубокыя бырызна прыгната лі мяжы, 'к мяжэ пріваліна. 3. Убраны. У тэй бок аж зу кусты пакосы прыгнаты. ПРАГНЕСЦЬ зак. Вымусіць пралезці. Яго прыгняцець куды хочыш, можыць вун пат крышу прышчаміцца. ПРАГНЕСЦА зак. Пралезці. Як яму ўдалося прагнесца у такую вузінькыю шчэліну, тута рука ні прылазіць. ПРАГНІВАЦЦА незак. Прагніваць. Мост у бані прыгніваіцца, кыла печкі достку нада пірімяніць абізацільна. ПРАГРАШЫЦЬ, ПРАГРАШЫЦЦА зак. жарт. Правініцца. Прыгряшыў ты пірід Манічкыю, цяперя табе ні апрыўдацца. Раз прыгряшыўся, ідзі апраўдывыйся, можа просьціць. ПРАГРЭШАНЫЙ дзеепрым. Ты ic сваёю Maруськыю даўно прагрешыный. ПРАГРАШОМШЫ дзеепрысл. Другую сабе ухажорку найшоў, з Ганныю прыгряшомшы. ПРАГУЛЬТАЯВАЦЬ зак. Правесці час у гультайстве. Сколька яны пругультуювалі за ета лета — ні прідумыць. ПРАГУЛЬТАЯВАНЫЙ дзеепрым. Такоя зылатоя ўремя пругультуювана! ПРАГУТАТОРАНЫЙ дзеепрым. Страчаны ў няспешных размовах (пра час). Сколька ні пругутаторіна, дык нызад уремя ня верніш. ПРАДАГАЦЬ зак. эмац. Прабегаць. Ці іна сям'ю пычылавечыску глядзела, век прыдагыла пу-пустому. ПРАДАЎНО прысл. Надзвычай даўно. Мы даўнопрыдаўно знаім, што праўды аць цябе ні на нохыць ні пачуіш. ПРАДАУЧЫХА ж. Прадаўшчыца. Прыдаўчыха табе ў любоя ўремя бутылку дасьць, у яе ў дваре стаіць усігда. ПРАДЗЯЎБУЛІВАННЕ н. Прабіванне. Нешта тваё прыдзяўбулівыньня дужа доўгыя, калі ты ету лесьвіцу кончыш. ПРАДЗЯЎБУЛІВАЦЬ незак. Прабіваць. Лесьвіцу нада зьдзелыць, палку прыдзяўбулівыў i руку разьбіў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

прыдзяўбўлівыньня, прыдзяўбўлівыў, сямю
0 👁
 ◀  / 305  ▶