Сучасная народная лексіка (1996). Том 2. Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 305  ▶ 
ПАКАРЦЕЦЬ зак. Захацецца вельмі. Так ім пыкарцела зьбегыць ны Засожжа, а тута ніяк ні пулучалыся. ПАКАРЫВАЦЬ 1 незак. Акорваць. Я за дзінь воз асіньніку-паплёту пыкарівыў. 2 зак. Паакорваць пэўны час. Пыкарівый сколька ўремя, я ўжо ні сагнуцца, ні рызагнуцца ні магу. ПАКАСНІЧАННЕ н. Паскудныя паводзіны. Што ні любіла Адарка пакысьнічыньня, усігда кліла сваю нявестку. ПАКАСНІЧАННІК м. Паскуднік. Кылі зыдаўся tiaкысьнічыньнік, яго ніякыя халера ні пірядзелыіць. ПАКАСНІЧАННІЦА ж. Ета пакысьнічыньніца любіць гадысьць утваріць. ПАКАСТРАВАЦЬ зак. Скласці (дровы). Дровы нада пыкыстрываць, ніхай сохнуць. ПАКАСТРАВАЦЦА зак. Скласціся (пра дровы). Як пыкаструюцца дровы, тута i праезд будзіць свабодный. ПАКАСТРАВАНЫЙ дзеепрым. Пыкыстрываныя дровы скарей высыхнуць. ПАКАЎЗАЦЬ зак. Павазіць коўзаючы. Пукуўзай ты яго трошку хуць лі двыра, пывадзі за рукі. ПАКАЎЗАЦЦА зак. Пакоўзацца. Пукуўзаліся i хваціць, садзіціся урокі гатовіць. ПАКАЎЗАНЫЙ дзеепрым. Даволін пукуўзаный, сьмяецца. ПАКАЎЗНУЦЬ зак. Паслізнуцца. Ня стой так, пыкаўзьнець ныга i ты, як мячык, паляціш зь лесьвічкі ўніз. ПАКАЎКАЦЬ зак. 1. Памяўкаць. Кошка пыдзь дзьвірямі пыкаўкыла ды некуды пабегла. 2 перан. Паплакаць. Ня трогый малыга, ён пыкаўкыіць i засьнець. ПА-КАЦІНАМУ прысл. Як кот. Я думыў, ета коцік тута схуваўся, ажно во хто пы-каціныму курняўкыіць. ПАКАЦЯНІЦЬ зак. Прывесці кацянят. Абея кошкі пыкыцянілі na чэцьвіра кыцінят. ПАКАЦЯНІЦЦА зак. 1. Прывесці кацянят. Кошкі пыкыцяніліся за сеным ны хаці, адна ў адном вуглу, а другая ў другом. 2. Нарадзіцца (пра кацянят). Рана пыкыцяніліся, ужо бальшэя. ПАКАЧАЦЬ зак. Згарнуць у кучкі скошаную грэчку, віку. Айдзе цяперя тая грячыха, a раншы, бувала, пыкычаіш, ліжаць чурнувацінькія бабычкі, ажно глядзець радысна. ПАКАЧАЦЦА зак. 1. Згарнуцца ў кучкі (пра скошаную грэчку, віку). Не ўжо, ні пыкычаіцца грячыха, німа яе. 2 перан. Пагадавацца. Кыбан туды, пыт халодныя ўремя пыкычаіцца ды будзім біць. ПАКАЧАНЫЙ дзеепрым. 1. Згорнуты ў кучкі (пра скошаную грэчку
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пыкастрўюцца
2 👁
 ◀  / 305  ▶