Сучасная народная лексіка (1996). Том 2. Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 305  ▶ 
зак. Пакамячыцца. Твае рубашкі пыкымсаліся болыйы некуды. ПАКАМСАНЫЙ дзеепрым. Пыкымсаныю кохту нада пыгладзіць уцюгом. ПАКАМСІЦЬ зак. 1. Пакамячыць. Як жа ты так новый касьцюмчык пыкамсіў. 2 перан. Патузаць. Яго, знаць, троху пыкамсш у Сквіряце. ПАКАМСЩЦА зак. 1. Пакамячыцца. Глядзі, каб пінжачок ні пыкамсіўся. 3. Патузацца. Гыварілі, што яны троху пыкамсіліся ны свадзьбі. ПАКАМШОНЫЙ дзеепрым. 1. Пакамячаны. Нічога тут путныга німа} усё пыкамшоныя. 2. Патузаны. Кызалі, што яны ладна пыкамшоныя абоя былі. ПАКАМСЕМШЫ дзеепрысл. 1. Пакамячыўшы. Яны ўсігда кінуць пыкамсёмшы, а ты прібірай. 2. Патузаўшы. Пупала ні пупала, ну троху пыкамсёмшы пусьцілі. ПАКАНТАВАЦЦА зак. перан. жарг. Пагультаяваць. Ладна пукунтуваліся, месіцы два паліц ап паліц ні ўдарілі, вылежывыліся на сені. ПАКАНЦЫЛЯРЫЦЬ, ПАКАНЦЫЛЯРНІЧАЦЬ, ПАКАНЦЫЛЯРСТВАВАЦЬ зак. Папрацаваць канцылярскім служачым. Ён, знаць, нямнога пыкынцыляріў, года пуўтыра там прабыў. Ныўряд, каб яны доўга пыкынцылярнічылі. Во ета пыкынцылярствывыў, гадоў тріццыць праседзіў ны адном месьці. ПАКАПАРЫЦЦА зак. Папоркацца. Трошку ны гародзі пыкыпарюся ды ляжу, у гылаве нейкыя абмырачэнія дзелыіцца. ПАКАПЛІЦЬ зак. Пакапаць. Hy худзь жа трошку дождж пыкапліў, пыль прібіў, ато прыдыхнуць нілізя було. ПАКАПЫВАЦЬ 1 незак. Капаць не раз, шмат. Знаіш, сколька пыкапывылі мы бульбы, бувала, усю восінь карзінык з рук ні выпускаім. 2 зак. Пакапаць пэўны час. Прітна пыкапывыіш бульбу, як станіць трудна, сьпіна рызбалііцца. ПАКАПЫЛІЦЦА зак. Падзьмуцца. Дужа важнысьць быльшаяt калі Хвідарёнкыва дычка пыкыпыліцца. ПАКАПЫЦІЦЬ зак. Здратаваць капытамі. С краю ат парініны коні пыкапыцілі жыта, там нічога ня вырысьціць. ПАКАПЫЧАНЫЙ дзеепрым. Кусок аўса ладна пыкапычын, спутыныя коні знаіш як труць. ПАКАРАГОДЗІЦЬ зак. метаф. Павычвараць. Троху пыкырагодзілі падвыпіўшы, ну на іх мала хто ўніманія абрышчаў. ПАКАРАКАЦЬ зак. экспр. Папісаць няўмела. Ён
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
0 👁
 ◀  / 305  ▶