пірісталі адзін г другому бегыць. ГІШЭХТАВАННІЦА ж. У вашых гішэхтывыньніц дружба доўга ні набудзіць. ГІШЭХТАВАЦЬ незак. Моцна сябраваць. Раншы яны гішэхтывылі крепка, а цяперя іхныя дружба расстроілыся. ГЛАМАЗДАЧАННЕ, ГЛАМАЗДЗЯЧАННЕ н. Няўмелая работа. С твайго глымыздачыньня так палучыцца, як у таго масьціра з лоткі віріцяно. Во відзіш, і зь яго глымызьдзячыньня ікая-ніікая карзінка выйшла. ГЛАМАЗДАЧЫЦЬ, ГЛАМАЗДЗЯЧЫЦЬ незак. Рабіць няўмела. Глымыздачыць нейкыю пуньку, калі бірнушкі ні пыпывывырачывыюцца. Старік пыт павецьцю карзінку глымызьдзячыць, ідзі цірясь сенцы. ГЛАМАЗДАЧЫЦЦА, ГЛАМАЗДЗЯЧЫЦЦА незак. 1. Рабіць няўмела. А ня буду я глымыздачыцца ш шайкыю, ны бызарі новыю куплю. Доўга глымызьдзячыўся з варотымі, нейкія трошку пріпяў як коўрыты. 2. Рабіцца няўмела. Што ў цябе тутыцька глымыздачыцца, ці карзіна палучыцца, ці засік якей-то? Патроху пляцень глымызьдзячыцца, худзь жа скот ні так будзіць лезьць у гарод. ГЛУЗДЗЯЧАННЕ н. Пустыя размовы. Наслухыліся глузьдзячыньня — дос, большы мы туды ня пойдзім. ГЛУМАЧКА ж. Недалёкая, разумова абмежаваная жанчына. Глумачка ты, глумачка, ні ўзяў ён тваю дачку і ня возьміць, у яго саўсім другоя на ўме. Памянш. ГЛУМАЧАЧКА. Абея яны глумачычкі, ні нада з Гыварушкымі зьвязывыцца. ГЛУМАЧЫНА м. і ж. Недалёкая, разумова абмежаваная асоба. Не, з глумачыныю трудна дыгыварівыцца. І ён, і іна абоя глумачыны, як толька ім так удалося пыдыбрацца. ГЛУПАСНА прысл. Неразумна. Глупысна зьдзелыў, што хату прыдаў, ні нада було пастройчыну збуваць. ГЛУПАСНАСЦЬ ж. Глупства. Із-за глупыснысьці свадзьба расстроілыся, а ўсё ўжо було дыгаворіна. ГЛУПАСНІК м. Недалёкі, разумова абмежаваны чалавек. Глупысьнік ты, глупысьнік, чаго мне лезьць у чужыя яблыкі, калі сваіх — еж, ні хачу, гніюць пыдзь дзірівамі. Памянш. ГЛУПАСНІЧАК. Глупысьнічык малінькій, розыму ішчэ ні ныбраўся, гаворіць што зря. ГЛУПАСНІЦА ж. З глупысьніцыю луччы язык ні мыраць. ГЛУПАСНЫЙ прым. 1. Неразумны. Глупысный чылавек, паехыў, дык нада було жыць, што ён айдзе луччыя
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
111 👁