Старонка 90
◀ / 305 ▶
ГАЛУБЯТНІЦА ж. Аматарка галубоў. Ты, як мульчуганы, гулубятніца, разым ба зь імі і лазіла пы балькых. ГАЛУЗ м. Свавольнік. Малый галуз быў, матка нічога зь ім зьдзелыць ні мыгла, а падрос — пыцішэў, другей хлопіц стаў. ГАЛЮШАНЬКІЙ, ГАЛЮШАНЕЧКІЙ прым. эмац. памянш. Голы. Дзяўчонычка галюшынькыя выскычыла і крічала. Галюшынічкій кырапузік тоўсьцінькій сядзіць у люлькі і сьмяецца. ГАМЖЭННІК м. Неакуратны, неахайны чалавек. Нілізя гамжэньнікым быць, на што адзежа твыя пахожа. ГАМЖЭННІЦА ж. Каб ты ні была гамжэньніцыю, табе можна було б харошыя плацьця справіць. ГАМУРЛІВА прысл. Ганарыста, капрызна. Так гумурліва рызгыварівыіць, што дайжа ні паходжа ну Кулініныга сына. ГАМУРЛІВАСЦЬ ж. Ганарыстасць, капрызнасць. У іх ува ўсіх гумурлівысьці многа, так вісока сябе нясуць, як ніхто ні нясець. ГАМУРЛІВЫЙ прым. Ганарысты, капрызны. Васіль быў гумурлівый, Бязручыха у дваре і ні жыла, усё пу людзях і пу людзях. Памянш. ГАМУРЛІВЕНЬКІЙ. Зь естыю ня дужа пыгаворіш, гумурлівінькыя дзяўчонка, уся ў бабу пышла, дайжа голыс Храсіньнін. ГАНДЛЯЧАННЕ н. гумар. Гандляванне. Во папомніця маё слова, што з вашыга гындлячыньня нічога ні палучыцца. ГАНДЛЯЧАННІК м. гумар. Гандляр. Скора іхный гындлячыньнік прыгындлячыцца, ні зь яго хракцірым брацца зы такоя дзела. ГАНДЛЯЧАННІЦА ж. Кінула яе гындлячыньніца мыгазін, нійдзе ні работыіць. ГАНДЛЯЧЫЦЬ незак. гумар. Гандляваць. Яны б гындлячылі, каб було чым, ды ніякія трясцы німа зу душою. ГАНДЛЯЧЫЦЦА незак. Гандляваць. Ты пычынаішь шурока гындлячыцца. Гандлявацца. Як вам сяньня гындлячылыся? ГАРАЧАСТВА н. Моцнае ўзрушэнне, гарачка. Ён хваціў плуг і тыраніць із двыра плуг — із гырячыства: ніхай хуць плуг будзіць. ГАРАШЫЦЬ незак. Крышыць. Ні гырашы пряснушку, ны абед ні хваціць. ГАРАШЫЦЦА незак. Крышыцца. Укруці піражок у бумагу, ато ён дужа гырашыцца, адны крошкі у кырмані будуць. ГАРАШОНЫЙ дзеепрым. Усё гырашоныя зьмяці ў вядзерца. ГАРАШОМШЫ дзее-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 305 ▶