БУШАВАЛКА, БУШАВАЦЕЛЬ, БУШАВАННІК, БУШАВАЛЬНІК, БУШАВАЦЕЛЬНІК м. асудж. Буян, скандаліст. Некыму ўняць етыга бушувалку, ну хто-небудзь найдзіцца, уніміць. Я скора ўніму бушуваціля, дам яму места. Ох, рызыйшоўся бушуваньнік, ні пытхадзі к яму ніхто. Знаім, што тута ізьвесныя бушувальнікі пыхадзілі. Аніс ба тому бушувацільніку быйстра мазкі на места пыставіў. Памянш. БУШАВАННІЧАК, БУШАВАЛЬНІЧАК. Ну што, бушуваньнічык, ці ўспыкаівыісься ты патроху? І ты ўжо становісься ладным бушувальнічкым. БУШАВАННІЦА, БУШАВАЛЬНІЦА, БУШАВАЦЕЛЬНІЦА ж. Вядзі-ка ты двору сваю бушуваньніцу. Хто ж ні знаіць такую бушувальніцу. Ты ікраз тыкая бушувацільніца, як Хадосычкіна дычка. БЫДЛЫ мн. Вытаптаная паша. Ні ганіця вы на быдлы, тама разу скубнуць нечыга. БЫК м. Бык. Узмацн. БЫЧЫНА, БЫЧУГА. Нейкій зывадзкей бычына, ці ні зь ірыслаўскіх кароў, ціляты ат яго дужа харошыя. На хвермі здыравушчый бычуга. Павеліч. БЫЧЫШЧА. Ды вайны у нас бальшэнный бычышча быў, як ряўнець, дык уцікай. Узмацн.-павеліч. БЫЧЫНІШЧА. Ты каб толька глянуў, якей там бычынішча, самлець можна. БЫТ м. Становішча. ДЗЯВОЦКІМ БЫТАМ. Дзявоцкім бытым і тоя нада справіць, і другоя, каб ня быць хужы каго. БАБСКІМ БЫТАМ. Ці мы ні знаім, як бабскім бытым жыць, жывеш, як гарох прі дарогі: хто ня йдзець, тэй скубанець. МУЖЧЫНСКІМ БЫТАМ. Ну ні гываріця, мушчынскім бытым усігда ляхчэй. ХЛАПЕЦКІМ БЫТАМ. Хлапецкім бытым гылыва дужа ні пра што ні баліць. УДОЎСКІМ БЫТАМ. Удоўскім бытым пызнаіш і горя, і бяды, і чаго хочыш. СІРОЦКІМ БЫТАМ. І пыгылыдаіш сіроцкім бытым, і голый-босый набегыісься. БЫЧАНЕНАК м. Цялё-бычок. Ні прідумыю, што дзелыць з бычанёнкым, к восіні грошы былі б і вазіцца зь ім некыму. Памянш. БЫЧАНЕНАЧАК. Нашто вам бычанёнычык, зыкынтрактуйця і ніхай бяруць. БЫЧАНКОЎ, БЫЧКОЎ прым. Такі, які мае адносіны да бычка. Ці ня відзіў ты бычанкову аброткў? Бычкова піцьцё у вядзерцы бяз дужкі, як прібягіць с поля, вынісь яму, ніхай п'ець. БЫЧАЧЧЫЙ прым. Бычыны. Бычаччыя кожа выляіцца пыд ныгамі, ніяк ні прібяруць. БЭЙСАННІК м. эмац. Той, хто гойсае, топча. Унімі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
93 👁