Сучасная народная лексіка (1993). Том 1. Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 305  ▶ 
БУЛЬБОВІШЧА н. Бульбянішча. Як кажный сам сабе хызяін быў, бульбовішчы скырадзілі, піріпахывылі* a цяперя пылавіна бульбы ў зямле астаецца. БУЛЬВАР м. Гарадскі парк. Мы былі нібалымэя nyдуросткі, прідзім у горыд, аньціресна пыглядзецъ, як у бульварі гырадзкея гуляюць. Памянш. БУЛЬВАРЫК, БУЛЬВАРЧЫК. Хацеў ба ты ny бульваріку пугуляць. Знаім, знаім, чаго іх у бульварчик цягніць. БУРГОН м. Невялікі курган, купіна. Ахрем адзь Зьмітрыка адз Зыбалоцкыга ішоў п'яный, ну бургон зываліўся i памёр. Памянш. БУРГОНЧЫК. Пы чысьцінкі пряма ні праедзіш, усьцяж бургопчыкі, нада аб'іжджаць. БУРГОННЕ н. зб. Тут бургоньня, бургоньня було, a айдзе дзелыся, раншы касілі, a січас саўсім рыспыхалі. БУРДОВЫЙ прим. Бардовы. Ныбрала сабе ны плацьця бурдовыга мыціріялу, красівыя будзіць плацьця. Памянш. БУРДОВЕНЬКІЙ. Удзьвюх пашылі сабе бурдовінькія спаднічкі. БУРДЫЛЛЕ н. зб. Бурбалкі, пухіры. Будзіць узноў дождж, відзіш, якоя бурдыльля пы вадзе. Пыўскакывыла пы ўсяму целу бурдыльля, ці ўкусіла што, ці што йта такоя. БУРКАТЛІВАСЦЬ ж. Бурклівасць. Нічога старік, толька ты ні знаіш, сколька ў ём буркатлівысьці. БУРХАННЕ н. эмац. 1. Накладанне звыш меры. А ну цябе c тваім бурхыньнім, ці я столька дапру ды быльшыка. 2. Паданне з шумам. Будзіць табе бурхыньня, як пытаб'еш усё ў сярёдку. БУРХАЦЬ незак. эмац. 1. Класці звыш меры. Ня бурхый столька многа ў мех, ты ні падніміш. 2. Падаць з шумам. Нешта бурхыла ў пуні, я ўжо думыла, ці ні сьвірепка мыя абвалілыся з балік. БУРХАЦЦА незак. 1. Класціся звыш меры. Кажный раз у цябе лішніга бурхыіцца. 2. Падаць з шумам. Сколька разоў ён бурхыўся зь дзеріў, алі нічога ні пулумаў. БУРХНУЦЬ зак. 1. Пакласці* сыпнуць звыш меры. Бурхнуў c карзінкі бульбу ў бочычку} a тама выда. 2. Упасці з шумам. Глядзі, будзь астарожын, ато дылазісься, бурхніш c такея вісычыны. БУРХНУЦЦА зак. 1. Сыпнуцца звыш меры. Сьміцьця з нысьціланьня бурхнулыся ны яго. 2. Упасці з шумам. Гырадзіў, гырадзіў я столь ныт каровыю, каб цяплей було зімою, толька прігырадзіў, a яно ўсё бурхнулыся. БУРЫЦЬ незак. Фарбаваць у буры колер. Тута ці бурь, ці чарні, як была чупуха, так i астаніцца
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абіжджаць, бўр, бўрхнулыся, бўрхнуў, бўрхніш, бўрхыла, бўрхыньня, бўрхыньнім, бўрхыіцца, бўрхыўся, пытабеш, пяный
1 👁
 ◀  / 305  ▶