ААБАБРАТЫЙ дзеепрым. 1. Абабраны. Абыбратыя яблыкі цэлы, а ны яблынкых падмёрзьлі, ня дужа, ну то там, то там бачок мяккій. Абыбритыя квасоля можыцъ i ў струках пыліжаць. 2 перан. Абкрадзены, аграблены. А ты думыіш, ну хутурах мёд быў, вун Сідарёнкывы с хаты выскычылі абыбратыя дый кукуюць.
АБАЗЛЕННЕ, АБАЗЛЕНІЕ, АБАЗЛЯННЕ, АБАЗЛЯНІЕ н. Раззлаванасць, раздражненне. Аткуль у яго столька абазьленьня ны Шаўцовых, яны нічога яму такова ня зьдзелылі. Болыиы ўсяго у іх було абазьленія ны Грячышкіных.
УЗьмітрыка даўно абызъляньня, ён талька віду ні пыдываў. Я б ні падумыў, што ў іх такоя абызьлянія ну Кузьмінят.
АБАЗЛЯЦЬ незак. Уводзіць у злосць, раздражненне. Калі яго абызьляіш, ён хужы становіцца, луччы ня трогыць чорта.
АБАЗЛЯЦЦА незак. Рабіцца раззлаваным, раздражненым. Увідзіла, што стау абызьляцца, я скарей шашкі ў мяшкі ды аттулщъка.
АБАЛДЗЯНЕННЕ н. Ачмурэнне, затлум. У сё дно, як на етыга мальца абылдзяненьня найшло: а, а,— нічога ні рызьбярецца.
АБАЛДЗЯНЕЦЬ, АБАЛДЗЯНЕЦЦА зак. Ачмурэць, затлуміцца. Ен гаворіць пры Хадоску, а я абылдзянеў, ніяк ні рызьбяруся, пры якую Хадоску трілюдзіць. У такой тлумшчы ня дзіва абылдзянецца.
АБАЛДЗЯНЕЛЫЙ дзеепрым. Трахім ходз'щь якей-то абылдзянелый, нічога зь ім ні дыгавооісься.
АБАМШЫЦЬ зак. Пракласці мохам. Крепка абамшыў хату, у такую мароз ня ўлезіць.
АБАМШЫЦЦА зак. Пракласціся мохам. Не, ня дужа ў цябе абамшылыся, i няроўна ты, знаць, мох клаў.
АБАМІПОНЫЙ дзеепрым. У яго клець абамшона, як хата, пы-хызяйску зьдзелына.
АБАМШОМШЫ дзеепрысл. Ладна абамшомшы, мароз ні прыбярецца, а кылі зьдзелыіш цяп-ляп, будзіць халодна
Дадатковыя словы
абыбрйтыя, ходзщь
12 👁