Сучасная народная лексіка (1993). Том 1. Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 305  ▶ 
словы ў гаворцы маюдь іншае значэнне, чым у літаратурнай мове (аднагодак). У адрозненне ад папярэдніх выданняў, тут часцей раскрываецца метафарычны бок мясцовай лексікі, пераносныя значэнні слоў. Гэта выкарыстанне слоў не па прамому іх прызначэнню, a зыходзячы з пэўнай аналогіі, падабенства таго, што слова абазначае звычайна, з тым, да чаго яно дастасоўваецца. У такіх выпадках прамое значэнне не падаецца, a толькі пераноснае з адпаведнай паметай. Ілюстрадыйны матэрыял прыводзіцца ў спрошчанай транскрыпцыі. У прыкладах адлюстраваны асноўныя асаблівасці гаворкі. Паказваецца ўжыванне p мяккага (абветріць, грязь, дренна, заўтря, трілюда), досыць частае адпадзенне пачатковага галоснага а перад словам, якое заканчваецца на галосны,— на (з)хвіцэра, ні (a)d~ дыхалі, ні (а)стаецца, ні (з)тказывай, па (а)дном. Haціскі па тэхнічных прычынах у рэестры не пазначаюццаг a толькі ў ілюстрадыйных прыкладах. Не пазначаецца надіск над складамі з o, ё, э, e, паколькі гэтыя галосныя ў гаворды бываюць толькі пад націскам. Слоўнік забяспечан стылістычнымі паметамі. Спіс скарачэнняў Абразл.— абразлівае, асудж.— асуджальнае, выкл.— выклічнік, выш. ст. пар.— вышэйшая ступень параўнання, груб.— грубае, гумар.— гумарыстычнае, дзеепрым.— дзеепрыметнік, дзеепрысл.— дзеепрыслоўе, дзіц.— з дзіцячай лексікі, ж.— жаночы род, жарг. — жаргоннае, жарт.— жартоўнае, займ.— займеннік, зак.— закончанае трыванне, зал.-бессуб'ект.— залежна-бессуб'ектная форма, зб.— зборны назоўніКу звыч.— звычайна, за.— злучнік, зневаж.— зневажальнае, зніж.— зніжальнае, інш.— іншае, іран.— іранічнае, ласк.— ласкальнае, ліч.— лічэбнік, м.— мужчынскі род, метаф.— метафарычнае, мн.— множны лік, н.— ніякі род, -н.— небудзь, неадабр.— неадабральнае, незак.— незакончанае трыванне, павеліч.— павелічальнае, памянш.— памяншальнае, перан.— пераноснае, прым.— прыметнік, прысл.— прыслоўе, прыназ.— прыназоўнік, рэдкаўж.— рэдкаўжывальнае, субст.— субстантыўны, узмацн.— узмацняльнае, узнёсл.— узнёслаеў часц.— часцей, экспр.— экспрэсіўнае, эмац.— эмацыянальнае
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бессубект, бессубектная
4 👁
 ◀  / 305  ▶