Светлай памяці брата Якава прысвячаецца Прадмова Слоўнік з'яўляецца працягам збораў дыялектнай лексікі Мсціслаўшчыны, надрукаваных кнігамі i асобнымі ладборкамі ў 60—80-х гадах. Змешчаная ў ім лексіка сабрана на працягу апошніх чатырох дзесяцігоддзяў. Спосаб падачы матэрыялу застаецца той жа, што i ў папярэдніх слоўніках,— алфавітна-гнездавы камбінаваны. Асобнымі гнёздамі прыводзяцца адназначныя словы (глыжжа, глыззе; клібіць, клюбіць, клябіць; надруга, надруганне, надругацельства), аднакарэнныя назоўнікі мужчынскага i жаночага роду, якія абазначаюць асобу па дзеянню (адгробшчык, адгробшчыца; мірэннік, мірэнніца), дзеясловы незакончанага i закончанага трыванняў, незалежныя i залежныя дзеясловы, а таксами дзеепрыметнікі i дзеепрыслоўі да іх (абшчычаць, абшчычываць, абшчычацца, абшчычывацца, абшчыціць, абшчыціцца, абшчычаный, абшчычоный, абшчыцёмшы), назоўнікі, прыметнікі i прыслоўі ca значэннем памяншальнасці, узмацняльнасці, павелічальнасці (барвус, барвусок, барвусіна, барвусюга, барвусішча; веразубый, веразубенькій; метна, метненька). Словы ў гняздзе тлумачацца шляхам падбору літаратурных адпаведнікаў або апісальна. Без тлумачэння падаюцца назоўнікі жаночага роду пры адпаведных назоўніках мужчынскага роду, ацэначныя формы назоўнікаў, прыметнікаў, прыслоўяў, а таксами адназначныя дзеелрыметнікі i дзеепрыслоўі да адпаведных дзеясловаў. Рэестравыя словы даюцца ў літаратурным запісу. У адзінкавых выпадках (асёл, бык, вымя, лебяда) у якасці рэестравай пададзена нарматыўная літаратурная форма слова, паколькі ад яе ўзнікла некалькі дыялектных утварэнняў. Прыводзіцца некалькі слоў, зарэгістраваных у ранейщых выпусках. Гэта зроблена ў тых выпадках, калі ў словах выяўлены дадаткова новыя значэнні. Асобныя
Дадатковыя словы
зяўляецца
4 👁