(пабудову). Твае рызьбіраньнікі як узяліся, дык зы два часы баньку рыскацілі. Даўно сідзяць рызьбіральшчыкі ны бярьвеньні, пра нешта талкуюць. 2. Той, хто высвятляе што-н. Калі жызьня ні склалыся, дык якей табе рызьбіраньнік паможыць. Пашоў Максімыў рызьбіральшчык двору сагнуўшы гылаву, нырызьбіраўся. Разбіранніца, разбіральшчыца ж. 1. Тая, што разбірае (пабудову). Якея ні рызьбіраньніцы, а сьценку ды абеда раськідылі, і нам трошку ляхчэй. Віджу, віджу, што сь цябе пулучылыся ладныя рызьбіральшчыца. 2. Тая, што высвятляе што-н. Як прібягіць яшчэ адна рызьбіраньніца, іна ўсё на места пыставіць. Што ж ты, рызьбіральшчыца, дренна мірìла іх, нада було луччы.
Разбіраюшчый прым. Такі, які разумее, разбіраецца. Есьлі пупадзецца чылавек рызьбіраюшчый, будзіць дукуваць ны кажным шагу, дык будуць жыць.
Разблішчэцца зак. Пачаць часта бліскаць. Мылыдня як рызблішчэлыся ў поўныч, я думыла, быльшая грыза будзіць, — не, троху-патроху сьціхла.
Разблуканяцца зак. Пачаць блукаць, хадзіць без справы і без мэты, увільваць ад працы. Ну што ты рузблукуняўся, нійдзе сабе места ні найдзіш. Рузблукуняліся мальцы, слаба іх Навуміха к рукам прібіраіць.
Разблындацца зак. іран. Пачаць бязмэтна бадзяцца. Мальцы саўсім разблындыліся, паможч у дваре нічога ня хочуць, пад'елі і зысьвісталі пы дзярэўні.
Разборчывата прысл. Разборліва. Ты пішы разборчывыта, ато яны ні прычытаюць. Саўсім мыльгавінка, а так разборчывыта гаворіць, цябе такога саўсім ні рызыбраць було.
Разборчыватасць, разборчыстасць ж. Разборлівасць. Ніякія ў цябе німа разборчывытысьці, грязь, ні грязь — ні абойдзіш, лезіш. Каб у яго було троху разборчыстысьці, ён ба дайжа ні глянуў у тэй бок, айдзе Храсіньня стаіць.
Разборчыватый прым. Разборлівы. Большый напішыць абы-як, як куріца лапыю, а ў меншыга поччырк дужа разборчывытый.
Разбразкаць, разбразкатаць зак. перан. неадабр. Разнесці чуткі, разбалбатаць. На нохыць пачуюць, а тады прікладуць ніізьвесна сколька і пы ўсяму сьвету рызбрязкыюць. Етыя што хочыш рызбрязкочуць. Яны ўмеюць рызбрізкытаць, учыць іх ні нада. Разбразкацца, разбразкатацца зак. 1. Пачаць доўга бразгаць. Чым тама
78 👁