рызбразкыліся малыя? Ну й рызбрізкыталіся дзеці, крікні, каб успакоіліся. 2. Разбалбатацца. Твыя сьвякроўка як рызбразкылыся: усё ні ныравіцца, што брігадзір скызаў. Ты ж луччы знаіш, чаго яны рызбрізкыталіся. Разбразканый, разбразкатаный дзеепрым. Ён ішчэ двору ні пасьпеў даехыць, а тута ўсё було рызбразкына. Есьлі твыя кума пачула, то ўсюдых будзіць рызбрізкытана. Разбрузнуць зак. Моцна апухнуць, распаўнець. Ты б толька відзіў, як у яго ныга разбрюзла, пасьці ды калена. Чый ета гарбуз, каб ён сам разбрюз. Разбрузлый, разбрузшый дзеепрым. Во такей во разбрюзлый ходзіць, ажно вочы запухлі. Нічога ён табе ні паможыць, у яго правыя рука разбрюжшыя.
Разбрусянець, разбрусянецца зак. Моцна распухнуць і пацямнець. Рука ў локці рузбрюсянела, ні знаю, што зь ёю случылыся, можа зьвіх якей ці рысьцяжэнія. Адз зубоў шчыка рузбрюсянелыся, зывязыный ходзіць. Разбрусянелый, разбрусянеўшый дзеепрым. Ці ета ён адж жыру такей рузбрюсянелый, ці што зь ім,— ідзець як пампушка. Куды ён пойдзіць с такою рузбрюсянелыю нагою.
Разбрухацець, разбрухацецца зак. Распаўнець, раз'есціся. Ні ўгыждай ты яму, ні ўгыждай, ён і так рузбрюхацей большы некуды. Рузбрюхацелыся зу мужуковыю сьпіною, раншы такою ні была. Разбрухацелый, разбрухацеўшый дзеепрым. Ходзіць рузбрюхацелый, як бочка, яму пірідзьвігацца цяжола. Відзілі яе сьвякрову: стаіць рузбрюхацеўшыя на вуліцы.
Разбрыкацца зак. Пачаць бегаць, гулліва насіцца. Жырібяткі як рузгуляюцца на выгыні, як разбрыкыюцца, пуўдня носюцца. Дужа вы разбрыкыліся, мальчыкі, айдзе вашы сьвіньні будуць.
Разбрынкацца зак. 1. Заладзіць надоўга няўмелую ігру на струнным інструменце. Другей раз як разбрынкыюцца пыд вакном, дык спаць ні даюць. Адзін пірід адным разбрынкыліся ны былылайкых. 2. Пачаць швэндацца, бадзяцца. Разбрынкыўся і разбрынкыўся, цігаіцца с апушчыныю гылавою, нічога ні пымыгаіць.
Разбрытыванне н. Зніманне аброці. Што йта зы разбрытывыньня, што ты аброць с кыня ня зьдзеніш.
Разбрытываць незак. Знімаць аброць. Разбрытывыйця коні і пускайця, толька абізацільна спутыйця, ато тады ня зловіця. Разбрытывацца незак. Скідаць аброць (пра каня). Кабыла наўчылыся сыма разбрытывыцца: гылавою трецца ап што-небудзь, пакуля зьдзеніць аброць.
85 👁