э Эгэй выкл. Гэй. Эгэй, мы тута, выхадзі пряма па сонцу! Нідаўна збоку нейкія людзі крічалі «Эгэйl» Эгэйканне н. Галёканне. Мы чулі нейкыя эгэйкыньня кыла бедыў, доўга нехта некыга зваў. Эгэйкаць незак. Галёкадь. Не, мы ня чулі, каб хто эгэйкыў, Эгэйкнуць зак. Гукнуць «эгэй!» Нехта ззаду ў нас адзін раз гэйкнуў, мы ні аддзываліся. Эйканне н. Выгукванне. Хто іх знаіць, хто айдзе, кругом чутна эйкыньня i ні пызнаіш, каторый адззываіцца„ Эйканнік м. Той, хто выгуквае. Ты, эйкыньнік, ні мішай другім, саб'еш толька i могуць зублудзіцца. Эйканніца ж. Ці ты ні пызнаіш, чыя тама эйкыньніца гукаіць? Эйкаць незак. Выгукваць. Ета ні нашы эйкыюць, так нейкія, чужыя. Эйкнуць зак. Выгукнуць. Па-мойму, Пятрок эйкнуў у том баку, толька чаго б ён туды пупаў. Эйш выкл. Пра незадаволенасць, асуджэнне. Эйш ты яго, якей хітрец! Эйш ты іх, усё у гарод пыглідаюць. Эйш ды чаго дадумыўся: міняйся зь ім ны кароў, ён пріплоціць,— а мне яго падла дырма ні нада. Ю Юджанне н. Пад'юджванне. Кыласкоў — сюрьёзный мушчына, юджынъня ён слухыць ні станіць. Нылаіла ягоў нылаіла за юджыньня i пышла. Юджаннік м. Той, хто пад'юджвае. Хто йта ўжо найшоўся такей юджыньнік, наплёў Сямёніхі, тая сустрюкаіць c кріўдыю. Юджанніца ж. Ня меншыя юджыньніца t Таічка была, дырма што кажыцца ціхінькыя. Юдзіць незак. Наюджваць, нагаворваць. Плюнь ты яму ў вочы, кылі станіць узноў юдзіць. Тьі, знаць, i сяньня нешта юдзіла Бырысінятым? Юленне н. Выдыганне, падладжванне. Як пыглядзіш ны яго юленьня, дык ажно брыдка дзелыіцца. Юрыць незак. Паводзіць сябе юрліва. Пычалі твае хлопцы юріць, ты іх патроху унімай. Вы ў мяне пірістаніця юріць, як атпіряжу ремінь. Юрэнне н. Юр, юрлівасць. Во ны старысьці i Мікілая юреньня рызьбіраіць. Юреньня ў ім ціряшчур многа, а выгнуць некыму
Дадатковыя словы
падюджвае, падюджванне, сабеш
4 👁