Шкур'ё н. зб. асудж. Прадажныя асобы. Шкур'ё свы~ латноя, яны ни кажным шагу любога прыдадуць. Шкурьё, a ня людзі, айдзе йта хуць капля совісьці, штоб такоя екызаць пры чылавека. Шкурышча м. i ж. перан. асудж. павеліч. Прадажная асоба. Hy ŭ шкурішча ж быў чылавек, усю жызьню прыдываўся. Ахота мне с тою шкурішчыю зьвязывыцца. Шкырка ж. Шыварат. Нада було тріхануць за шкирку, каб троху асеўся. Бяруць яго за шкирку: ну-ка, пайдзём з намі! Шлапак м. Слабак. Што іш шлыпаком брацца, у яго еілы як у кимыра. Памянш. шлапачок. Шлыпачок ты малінькій. табе толька с Колію боріцца нада. Шлапачка ж. Я ж табе гыварю, што іна шлыпачка. Шыпух м. Пупыщка. Шыпухі большыюць, ні дырма в ясною пахніць. Вот-вот дзерівы зызілянеюць, шыпухі ужо бальшэя. Шытнік м. Той, хто шые. Бярецца шытнік за ніткі, ён табе, кылі хочыш, новыю шубу аткоціць. Шытніца ж. Зь яе тикая шытніца: як палучыща, усё дно нызад ні пынясеш, возьміш. Шытнэй, шытный прим. Прызначаны для шыцця. Шытнэя ніткі куды зря ні траць. Ужо нібальшэнькій клубочык шытних нітык астаецца, нада пытпрясьць яшчэ. Шитния ніткі я бірягу, ні даю расходывыць. Шыхаванне и. Шумная падрыхтоўка, зборы. Ніякыга ў іх шыхуваньня ня будзіць, сибяруцца, пи чаркі вып'юць І паедуцъ. Шыхаваннік м. Той, хто шумна рыхтуецца, збіраецца. Дужа ўсхадзьліся шухуваньнікі, шурока рызмахывыюцца. Шыхаванніца ж. Сядзщь шухуваньніца склаўшы рукі, ня едуць госьці. Шыхавацца незак. Шумна рыхтавацца, збірацца. Кандыбіны шыхуюцца к свадзьбі, даўно гатовюцца. Heчыга мне шухувацца, такея-то госьці Сярьгеівы мальцы. Шэльма м. i ж. Хітрэц, махляр, круцель, ашуканец. Узмацн. шэльміна. Hy ŭ шэльміна іхный маліц, чаго толька ён ня ўтворіць. Шэльміна Мыксімёнкыва дзяўчонка, ета ж іна пыдгываріла дзевык пысьміяцца над Міцію. Павеліч. шэльмішча. Ах ты, шэльмішча, ты ж мяне пуддургу! Шэрсцень м. Шэршань. Шэрсьцінь калі ўжо укусіць, ты места сабе ні найдзіш. Ета ці ня шэрсьні тама гняздо сабе зьвілі
Дадатковыя словы
выпюць, пуддургў, тріханўць, шитнйя, шкурё, шкўрішча, шкўрішчыю, шытнйх, шыхўюцца
0 👁