даванне, куражанне. Некыму іх атвучывыць ач шкуряджыньня. Чылавек таго з нохыць, a шкурядзіньня сам ні прідумыіць, куды дзіваць. Можа вам i Краўчонкыва шкурядзтва дужа ныравіцца, дык схадзіця пулюбуйціся. Шкураджаннік, шкурадзеннік, шкураднік м. іран. Задавака, куражаннік. Нашто мне твой шкуряджыньнік, сыма зь ім талкуй сколька хочыш. Ты думыіш, Пуўлюкоў меншый шкурядзіньнік? — тыкая самыя халерія. Мы знаім, якей ён шкуряднік, нагледзіліся за трі гады. Шкураджанніца, шкурадзенніца, шкурадніца ж. Як ета так, што б дзеўкі такой шкуряджыньніцы быць. Каму еткыя шкурядзіньніца нада, ніхто яе ні сватыў i сватьщь ні станіць. Была йна шкурядніца i астаніцца такою. Шкурадзёрства, шкурадзёрнічанне н. Жорсткасдь, бязлітаснасць. A ці вы ні знаіця, якоя зь яго шкурадзёрства тварілыся. Што зуслужыў, тоя ŭ пулучыў зу шкурадзёрнічыньня. Шкурадзёрыць, шкурадзёрнічаць незак. Праяўляць жорсткасць, бязлітаснасць. Як толька прішлі немцы, ён i пабег у паліцыю, шкурадзёріў. Гад з гадыў быў, сколька ён шкурадзёрнічыў, етыга ні рыскажыш. Шкурадзіць незак. іран. Выклікаць імкненне задавацца, куражыцца. ён абыйціцца як yce людзі ня можыць, яго ўсігда шкурядзіць. Шкурадзіцца незак. Задавацца, куражыдца. Етыга ўчыць ні нада, сам умеіць шкурядзіцца чышчы любога-ўсякыга. Шкураціна, шкурацініна ж. Абрэзак вырабленай скуры. Каб прішыў якую-небудзь шкураціну, тут ба ішчэ троху дзіржалыся. Ета шкурацініна вісіць, атырвалыся збоку. Памянш. шкурацінка, шкураціначка, шкурацінінка. Ныкладу лапічык іш шкурацінкі, кряпчэй будзіць дзіржацца. Атарвыіцца ета шкурацгнычка, тута не ў чым дзіржацца. Можа ў цябе айдзе-небудзь выляіцца шкурацінінка, мне нібальшэй кусочык нада. Шкурбацінка ж. Абрэзак, лахман. Зь естых шкурбацінык нічога ня выбіріш, кідай усё ў печ камком. Ці ты ўжо такую шкурбацінку будзіш на людзі выдзіваць? Шкурбацінне н. зб. Зьвізала усё шкурбаціньня у вузёл i пыклала ны паліцу. Бярі шкурбаціньня, выбірай, шта табе нада. Шкур'е н. зб. 1. Шкуры. Усякыя шкурья у лаўкі прінімаюць i нічога, гаворюць, плоцюць. 2 перан. асудж. Прадажныя асобы. Усякіх я людзей сустрюкаў, ну такога шкурья ня відзіў
Дадатковыя словы
шкуре, шкўрья, якую-небўдзь
0 👁