троху пыспыкайнеў. Пряма нейкыя ныпасъць усхлынула, нішчасьці адно зу другім сыплюцца. Усхрапываць незак. перан. жарт. Спаць. У пуні на сені усхрапывыіць твой друг, будзі, кылі хочыш. Усхрапывацца незак. Спацца. Як табе тута усхрапывыіцца, ня мулка? Усхупліванне н. Усхопліванне, падскокванне. Мне яго усхуплівыньня ня дужа важна, ніхай прыгыіць, сколька захочыць. Усхуплівацца незак. Усхоплівацца, падскокваць. Іна ўсё усхуплівылыся бежч, а я гываріла, пыдажджы. Як толька хто пычынаіць гываріць, i Арцямёнык усхуплівыіцца: дай, я скажу. Усцервіць, усцервяніць зак. 1. Давесці да зацятай злосці, да страты кантролю над сабой. Ты іх толька усьцерьвіш, луччы ні гыварі нічога. Ох, усьцерьвіла Мысяёнка, ажно пыбялеў увесь. Іна як усьцірьвяніць зяця, тады ён удвору бягіць,— жывая указэя, a ні мыладыя. 2. Увесці ў азарт. Во як ты усьцерьвіў Грішчынкаі Яго толька усьцірьвяніць, тады ён куды хочыш гатоў. Усцервіцца, усцервяніцца зак. 1. Дайсці да зацятай злосці, да страты кантролю над сабой. Нешта твой старой дужа усьцерьвіўся ны Мыланкіных. ён я к усьцірьвяніцца, дык гатоў ударіць. 2. Увайсці ў азарт. Усьцерьвіўся паехыць i нізашто ні адгаворіш. Етыга трудна у чом-нібудзь niріўбядзіць, як усьцірьвяніцца у што-небудзь. Усцервеный дзеепрым. Раззлаваны. Каб ён чаго ні нытваріў тамыцька, пряма усьцерьвіный пабег. Усціганне н. 1. Настойванне, настойлівасць. Яму дужа ныдаела Хвядосыва усьціганьня, гываріў, цярьпець ня можыць. 2 перан. Даганянне, ураўноўванне. Я знаю, што зь яго усьцігиньня палучыцца. Усцігаць незак. 1. Настойваць, дабівацца. Сколька ні ўсьцігала Маріна, каб сын браў Аўдотычкіну дачку, тэй ны яе i ні глянуў. Усё усьцігаіць узнаць, npa што тама гыварілі. 2 перан. Даганяць, параўноўвацца. Зы Ікімёнкывымі ты ні ўсьцігай, табе іх ні дыгнаць. Усцігнуць зак. 1. Настаяць, дабіцца. Бацька усьціг i ўсьціг, каб ён адзьдзельна хату стынавіў ды жаніўся. 2. Дагнаць, параўнацца. Каго ты хацеў усьцігнуць, Быркавёнка? — не, дайжа ня думый. Усцілка ж. Сцілка. Боты яны нічога, толька усьцілкі нейкія ніважныя пыкладжыны. Памянш. усцілачка. Надо було купіць усьцілычкі, можа б калі-небудзь пыміняў
Дадатковыя словы
мўлка, усхўплівы, усхўплівылыся, усхўплівыньня, усьцігйньня
4 👁