Усхамянуцца, усхапянуцца зак. Спахапіцца. Сядзела, сядзела, a тады усхымянулыся: ета ж у мяне пырысяты ня кормліны, яны, верна, пуню тамыцька ірвуць. Усхыпянесься ты, чылавек, ды позна будзіць што-небудзь дзелыць. Усхарахоніваць незак. Узбуджаць, выклікаць узбуджаныя дзеянні, паводзіны. Што яго кажный раз усхырахонівыіць? Усхарахонівацца незак. Узбуджацца, пачынаць узбуджана дзейнічаць. Табе нечыга усхырахонівыцца, цябе яны столька ўремя i кармілі, i паілі, i ныдзівалі. Яны нескылька разоў усхырахонівыліся ехыць, вузлы зьвязывылі. Усхарахоніць зак. Узбудзіць, выклікаць узбуджаныя дзеянні, паводзіны. Яго калі як усхырахоніць, дык ён, кажыцца б, іш шкуры выпрыгнуў. Усхарахоніцца зак. Узбудзіцца, пачаць узбуджана дзейнічаць. Мы знаім, чаго ён усхырахоніўся, ета Сьціпанідка тута пыработыла ic сваім ізычком. Усхырахоніўся, склаўся, пыдгыняй кыня, ён гатоў. Усхарахоненый дзеепрым. Каб вы глянулі, якей ён буваіць усхырахоніный, асобінна калі пыгаворіць зь Ірмалёнкым. Усхватыванне н. перан. Раптоўнае узнікненне, наступление. А што мне яго усхватывыньня, ніхай сколъка хочыць ускакыщь. Усхватывацца незак. перан. Раптоўна ўзнікаць, наступаць (пра ведер, навальніцу, боль i г. д.). Нейкыя буря усхватывыіцца, хочыш, крышу зънясецъ. Неік гылыва усхватывыіцца, зразу, буваіць, як луманець, а тады трошку атпусьціць. Усхлехатаць зак. перан. Раззлаваць да шаленства. Яго другей раз, буваіць, усхляхочьщь зы нішто, тады ўжо луччы маўчы i слова ні гыварі. Усхлехатацца зак. Раззлавацца да шаленства. А ну яго, усхліхытаўся учора за нейкія вожычкі, я іх у вочы ні відала, толъка расстроіў. Усхлехатаный дзеепрым. Ты можа ня відзіла, якей ён буваіць усхліхытаный, дык пыглядзі. Усхліпцець зак. неадабр. Неадольна захацець. Як усхліпцеў з маткыю у горыд, ні атвізацца було, узіла. Усхліпцецца зак. Неадольна захацець, захацецца. Усхліпцеўся зъ дзедым пасьвіць, пусьці i ўсё. Куды ён так усхліпцеўся? Яму як усхліпціцца калі, ні адгаворіш. Усхлынуць зак. 1. Нацячы раптоўна. Выда каб ня ўсхлынула на бульбу, ато будзіць бяды. 2 перан. Наваліцца. Усхлынулі ны яго yce разым: успакойся,— дык
Дадатковыя словы
усхымянўлыся, шкўры
0 👁