Усціранне н. Запальванне трэннем (пра запалкі). Штук пяць сыгічык злумаў i ні пытпаліў, во якоя яго усьціраньня. Усціраць незак. Запальваць трэннем (пра запалкі). Ты сыгічкі ўсьціраіш у клеці, дык будзь астарожын, ато ўсё можыць быць, тама разныга бырыхла многа. Усцірацца незак. Запальвацца пры трэнні (пра запалкі). Етыя сыгічкі ці ні суруватыя, ні ўсьціраюцца, серка атвалііцца. Усцерць зак. Запаліць тручы (пра запалкі). Узатрі сыгічку ды глянь, сколька тама ўремя, можа, устываць пыра. Усцерцца зак. Запаліцца пры трэнні (пра запалкі). Во етый кырабок у пячуркі ліжаў, сыгічкі далжны усьцерцца. Усцёртый дзеепрым. Усьцёртыю сьпічкыю сьвітані, каб чаго ў печы ні асталыся. Усціхамірыванне н. Суніманне. Нешта ня дужа тваё усьціхамьрівыньня пымыгаіць, ці чуіш: узноў хату ірвуць. Усціхамірываць незак Сунімаць, суцішаць. Я дужа умею быйстра такіх билыўнікыў усьціхамірівыць, так унімаюцца, што дайжа аглянуцца ні пысыгіваюць. Усціхамірывацца незак. Сунімацца, суцішацца. Ці думыюць яны усьціхамірівыцца aŭ узноў нада ремінь атпірязывыць? Кнжыцца, трошку надворья усьціхамірівыіцца. Усціхамірыць зак. Суняць, суцішыць. Зразу нада було усьціхаміріць, а ты ўсё пы галоўкі гладзіла: малінькія, малінькія. Усціхамірыцца зак. Суняцца, суцішыцца. Толька вы мне ні ўціхамірьціся ету мінуту, зыпличыця i на печ палезіця, як мыхрач схвачу. Пысядзі трошку, куды ты пойдзіш, можа трошку усьціхаміріцца пагода, дождж нацьціхніць. Усціхаміраный дзеепрым. Вот відзіш, як ты скорінька усьціхамірін. Усьціхаміріныя яны зылатыя мальцы, a ні ўнімь — пы гылывах ходзюць. Усцябнуць I зак. Прышыць наспех, нетрывала. Хуць зьверьху пугывычку усьцябні яму, ато будзіць хадзіць з голыю шыію. Усцябнуцца зак. Прышыцца наспех, нетрывала. Скарей шый, як усьцябнецца, так i ладна. Усцябнутый дзеепрым. Вазьмі сінію рубашку, у ёй гузікі хуць усьцябнуты. Усцябнуць II зак. Сцебануць. Я ўсцябнуў кыня, a ён задым біць. Усцяж прысл. Усюды (па шляху, па напрамку). Усьцяж спрашывыў na ўсіх дзіріунях i ніхто нійдзе ня чуў пры пацьцёлка. Усцярабліванне, усцярэбліванне н. Знішчэнне зарасніку пры распрацоўцы зямлі для пасеву. Посьлі усьціряб
Дадатковыя словы
бйлыўнікыў, зыплйчыця, пячўркі, пўгывычку, усьцябнўты, ўсцябнўў
1 👁