Набарахцець, набарахціць зак. неадабр. Набурчацьу набалбатадь. Ён адзін можыць зы піцярых ныбырахцець. Што табе тут кума ныбырахцыа, іна ж пуўдня сыбірала новысьці. Набарахцецца, набарахціцца зак. Набурчацца, набалбатацца. Ці ты зы ўчырашній дзень ні ныбырахцеўся, сяньня узноў пычынаіш с симыга раньня? Знаць, ныбырахціліся, рызыйшліся, — во зыняція сабе ніяк ні найдуць бабы. Набарсаць зак. Дабарсаць. Ныбьірсиіць ён, што забырсьні пы быках прыцягніць, як Паўлюк, вазьмі ды сам зьдзелый. Набасятнічаць, набасятнічацца, набасячыцца зак. Павесці сябе распусна, па-басяцку. Чаго ня ўмеюць, а ныбысятнічыць могуць, тута балыйэя вучобы ні нада. Мы ўсё відзілі i знаім, сколька ён ныбысятнічыўся, пакуль паехыў. Ныбысячыўся зы два гады ладна, на ім шкура гаріць. Набатракаваць, набатракавацца зак. Папрацаваць у якасці батрака. А ці ны вас Прося мала нубутрукувала, бувала, кажный дзень i бягіць, i бягіць к вам. Сколька нубутрукуваліся ны яго i мае мальцы, i Кындратывы, хваціць зь яго надоўга. Набахаць зак. перан. 1. Настраляць. Нейкыя нібальшоя балоцца пупалі, там ніхто ні буваіць, вутык ныбахылі, варюць. 2. Накласці звыш меры. Яму ня чорт бяды, ныбахыў пуню сена ураўне зь вільчыкым, грібанець пыд вясну грошы. Набахацца зак. Стаміцца. Ныбахыўся лі калодык, яны дужа сукуватыя, ніяк ня колюцца. Набаханый дзеепрым. Накладзены. Hi плач ты дужа, ні плач, у цябе ўсякыга дыбра ныбахына столька, што й дзеці ні спыжывуць. Набаярыць, набаярыцца зак. Напрацавацца. Дужа ён многа ныбыяріў, адзін год пыработыў. У дзеда зямлі ні було, дзьве дзісяціны, а сямЧшча, дык ён ныбыяріўся у паноў, хваціла зь яго. Набаяцца зак. Пабаяцца шмат. Што ўжо я, бувала, ныбаюся адна ў хаці: што як хто-небудзь, думыю, улезіць у клець. Я цябе ныбаюся, прітвыряісься ты мне с тваім быяньнім. Набіваннік м. 1. Той, хто набівае, узбівае. У твайго ныбіваньніка другей раз бочка рыссыпаіцца. 2. Той, хто прапаноўвае. Ідзі ты, ныбіваньнік, айдзе быў сы сваёю цубулію, у мяне самой трі пляцёнкі вісіць, каб купіў хто
Дадатковыя словы
ныбьірсйіць, сймыга, спыжывўць
2 👁