Народнае вытворнае слова (1983). Том 2. Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 305  ▶ 
Набіванніца ж. Ікая зъ мяне ныбіваньніца, сікану два разы, i тапор узноў звалііцца. Зь яе ныбіваньніца лидныя, I біс кырянькоў прыдасьць капусту. Набіць зак. перан. Накалодь (дроў). Што ж ты на трі печкі набіў дроў, худзь ба ны нядзелю прігатовіў, што я сыма c такімі калодымі дзелыць буду. Набітый дзеепрым. Набітыя дровы сухенічкія ні прібралі, пынадзеіліся: дажджу ня будзіць, а ён як лінуў пыд раньня, усё нымачыў. Наблажэннічаць, наблажэннічацца, наблажэнстваваць, наблажэнствавацца зак. Пажыць шчасліва, у дастатку, з задавальненнем. Ты ныблажэньнічыла за ўсіх, што табе атхадзгла ў жызьні, чаго табе ні хвытала. Каб ты столька ныблажэньнічылыся, сколька я, тады б ты знала, як чыцьвярых узгудувиць, на ногі пыставіць. Каб ты сам столька ныблажэнствывыў, есьлі ты яе жызьні завідыіш, іна цяпнула горя большы некуды. Німа, німа наго плакыць, ты зы Сямёным ныблажэнстзывылыся уволю, ты за ім рукі ні разу ні зымачыла. Наблуканяцца зак. Нахадзіцца без справы i без мэты, увільваючы ад працы. За лета нублукуняўся, ета ладна, што цётка есьць варіла; каб ні карміла, падумыў б а, як жыць. Наблындацца зак. неадабр. Наблукацца бязмежна. Хвиціць, наблындыліся, я ныкліпаў косы, заўтря пойдзіця на луг, с сонцым пыдыму. Набожнік м. Ручнік на абразах. У Мархвы ішчэ старых набожнікыў многа, красівыя, іна дужа сьпецна вышывала. Памянш. набожнічак. Ты ж чысьцейшыя набожнічкі навесь, няўдобна пірід гысьцямі. Набохаць зак. Накласці, натаптаць. Пуню сена за лета набохыў, ня меншы пітнаццыці вазоў утыптаў туды. Набоханый дзеепрым. Сам ужо ён ні знаў, куды склыдаць што, у клець дроў набохына ніізьвесна сколька, кучышча хворысьця вазоў пяць ляжыць. Набраджаный, набрадзеный, набратый дзеепрым. Набраны. Тута цэла, ніхто ня трогыў, а зь естыга боку ныбраджына, во, дайжа відна, як гряблі. Ношка жыта ныбрадзіна с капы, відна, як зьвязывыў, кыласкі апціриліся. Ніхай яму ныбратыя бокым вылізіць. Набразкаць зак. 1. Пабразгадь. Многа ён тама ныбрязкыў, трі разы стукнуў, а табе пыкызалыся ніізьвесна што. 2 перан. неадабр. Нагаварыць, наплявузгаць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дажджў, лйд, рйліся, сіканў, узгудувйць, хвйціць
1 👁
 ◀  / 305  ▶