Пыліць незак. перст. Бурна выражаць баязлівасць, Чаго ён пылгць, хлопцы пушуцыі, a ён i ныпраўду падумыў, што міліцанер пры яго спрашывыў. Пыльканне н. Выгукванне «пыль-пыль» пры падзыванні куранят. Яны ішчэ ні пынімаюць пыльканьня, ім талька трецьцій дзень. Пыльканнік м. Той, хто падзывае куранят выгукамі «пыль-пыль». Аксюцін пылькыньнік зьбіраіць ціплят. Пыльканніца ж. Hy што/ пылькыньніца, ня слухыюць цябе піскляты? Пылькаць незак. Падзывадь куранят выгукамі «пыльпыль». Хваціць табе пылькыць, біс квакухі ціпляты адны ня пойдуць. Пылькнуць зак. Падазваць куранят выгукамі «пыль-пыль». Толька пылькніш, яны кумільгым ліцяць ca ўсіх бакоў. Пыні часц. Указвае на фанабэрыстасць, зазнайства таго, чые словы перадаюцца. Прішоў: пыні, я знаю, як рыспырядзгцца. Як рушшумеўся: я, пыні, вам ня хто-небудзь! Ого, якей быў яго бацька: пыні, я хызяін, а вы хто? Пыняць незак. Падколваць. Зы кажныю мелыч так яго пыняюць, што аткуля толька у яго цярьпеньня бярецца. Пыпленне н. Марудныя дзеянні. Я душа ні люблю на пыпліньня глядзець, кылі ўзяўся, дык дзелый, а ня ўмеіш — ні бяріся саўсім. Пыранне н. Падколванне. Яно відна, што яму большы горькія редзькі ныдаела цёшчына пыряньня. Пыраць незак. Падколваць. Хырашэнька яго пыряюць пасьці кажный дзень, ніхай пыжывець, пызнаіць, якей хлеб у з'щях. Пырканне н. Падзыванне курэй выгукамі «пыр-пыр». А сьціхні ты с пырькыньнім, яны табе саўсім ні нада, зыняліся ў траве i ніхай ходзюць. Пыркацца незак. Поркацца, вазіцца. Некылі пыркыцца, работа гаріць, січас конь прідзіць бульбу рыспихывыць. Пыркаць незак. Падзываць курэй выгукамі «пыр-пыр». Як зывядзець, цэлый час пырькыіць, а куры ня слухыюць. Пыркнуць зак. Падазваць курэй выгукамі «пыр-пыр». Толька пырькніш, лётым куры ліцяць, знаюць, што дасі чаго-небудзь. Пырска прысл. Порстка. Так пырска ні бяріся, зь людзямі нада пы-чалавечыску апхадзщца
Дадатковыя словы
зщях, кўмільгым, рыспйхы, штоі
2 👁