Народнае вытворнае слова (1983). Том 2. Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 305  ▶ 
Мышарэзь ж., мышарзззе н. Пасечаная мышамі caлома. Зьверьху нічога была салома, a зьнізу адна мышарезь, у гной толька высыпыць. Ікая ў мяне салома, кучка мышарезьзя, карові пы каплі пыткідаю. Мышаччый, мышын прым. Мышыны. У клеці нейкій дух мышаччый, пряма б'ець у нос. Мышын сълед ны сънягу відзін, яны тут, у гумне, жывуць. Мышына ж. Адна мыш. Кошка прінясець мышыну, кыціняты i гуляюць зь ею. Памянш. мышынка. Мышынкі адна зу другою жыг, жыг між бочкымі. Мядзведзька м. жарт. Мядзведзь. Мядзьведзька сху~ ваіцца ў саломі i будзіць сядзець, а як ты станіш балывыцца, ён цябе xan i зловіць. Памянш. мядзведзечка. А мядзьведзічка ты мой, у цябе ж саўсім лапа атвалівыіцца! Мядзвёдак м. Мядзведка. Як уеўся мядзьвёдык у капусту, гляджу — капусьціны адна за дною сохнуць, пыцягніш — кырянёк ат'еджын. Мяжджуленне н. перан. Грубая яда. Ты пыглядзі ны яго мяжджуліньня, кускамі пхаіць у рот i глык, глык кусок зу куском. Мяжджуліць незак. 1. Давіць, ціснуць. Тута ўжо нечыга мяжджуліць большы, усё i так ны кашу ўзялося. 2 перан. Есці многа, груба, без разбору. Сядзелі удзьвюх, пряснушкі мяжджулілі ic салым ic сырым. Мяздра ж. Цестападобнае рэчыва. Што йта ў цябе тута, нейкыя міздря мяккыя. Во сыгрябц сыгрябі ўсю ету мяздрю ды вон выкінь. Мяздрачанне, мяздрэнне н. Біццё. Як ты посьлі міздрячыньня, ці бакі троху пачэсыюцца? Во, ён дужа твайго мяздреньня спужаўся. Мяздрачыць, мяздрыць незак. Біць, таўчы. A нягож хто, бабы яго кучыю i міздрячылі. Як стала міздрячыць кіт, ён пымякчэў, тады вокны абляпіла. Як узяліся яго ляжучыга мяздрщь, дык яму i дзівацца некуды. Мяздрыстый, мяздрастый прым. Ацеслівы. Хлеб мяздрістый пулучыўся, як ляміц, відна, ні пыдыйшоў як нада. Пріснакі міздрястыя-міздрястыя, пряма на зубы ліпнуць, есъцъ нільзя. Мякінашный прым. Мякінны. Мякьнышныя мяшкі ліжаць ны ганкых кылы лавычкі. Мякініцца незак. Пакрывацца мякінай. Ня йдзі сю
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

атеджын, бець, капўсьціны, ляжўчыга, мяжджўліньня, мяжджўліць
3 👁
 ◀  / 305  ▶