Старонка 10
◀ / 305 ▶
бярі, хадзіць ні судоліш. Табе каб ня быў малык етый плашчык. За дну зіму усе рубашкі сталі яму малкі. Малодка ж. Маладзіца. У Сьціпана ладныя малодка. Ніжэйшая па вартасці ігральная карта. Глядзі, якей хітрінькій: кырыля б'ець малодкыю, думыіць, я ня ўвіджу, — зьнімай! Памянш. малодачка. Ішчэ табе малодычку! — старуха ладна будзіць. Поўныя рука малодычык. Малонне н. Мліва. Дывай я сам пукручу, ато с тваім малоньнім мы тут зыначуім. Сьпіць посьлі малоньня, ні так даўно пріехыў. Малочай м. Малачай. Засеў пы грідах малочый як шчотка, ты яго рьвеш, ірьвеш, а нызаўтріга узноў выліз. Малошнік м. Ахвотнік да малака. Ён у мяне малошнік, сала ня есьць, дайжа к роту ні падносіць. Зборшчык малака. Яго малошнікым ні нызначуць, такога гультуя. Маладая істота, выкармленая малаком. Пырысятык малошнікыў жыва раскупюць. Памянш. малошнічак. Малошнічык мой прыгыіць і мычыць, каб скарей паіла. Малошніца ж. перан. Карова. Хадзі, хадзі, мыя малошніца, я табе хлеба прінісла. Малошня, малошная ж. Прыёмны пункт малака. Мы тады мылако здывалі пряма ў малошню, дылікувата, ну насілі. Міхалкіна хата неік асталыся пыд малошныю, ён прыдаў, а сам піряехыў у горыд. Мальства н. Малы ўзрост. Ні глядзіць ны мальства, пысылаіць унукыў і скот пыпасьвіць, і травы пырысятым сыбраць. З мальства к рабоці прівучыны. Мальчына м. Хлапчук. Ны пыгляд большый — Мітрыхваныў мальчына, а меншых я ўжо ні пызнаю. Памянш. мальчынка. Пуслухмяный мальчынка, я пыпрасіў к Сямёну зьбегыць, січас паслухыў. Малюпенькій, малюпенечкій прым. Вельмі маленькі. Нукулупалі нейдзі малюпінькіх казельчыкыў, дык во сяджу, пірібіраю. Ні лазь, ня трі ціцівы, тама малюпінічкія гурочыкі, толька зывязывыцца сталі. Мамрук м. Надзьмуты, незадаволены чалавек. Нейкій мамрюк стаў, раншы ён ня быў такей. Усігда ходзіць як мамрюк, губы надуўшы. Узмацн. мамручына. Зыдаўся мумрючына, зь ім слова ні прідумыіш, як скызаць. Павеліч. мамручышча. Нейкій зьдзелыўся мумрючышча, пы-чылавечыску ні скажыць, буркніць і пашоў.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 305 ▶