Старонка 11
◀ / 305 ▶
Мамручка ж. Нешта стыяла Пёкла з мамрючкыю тою зь вірямеўскыю. Мамрукаватый прым. Надзьмуты, незадаволены. Троху мумрюкуватый, ну алі ж айдзе ты луччыга найдзіш, пупыдаіцца, дык ніхай бярець. Мамылістый прым. Надзьмуты. Мамылістыя дзяўчонка, ужо шыснаццытый год, стыдна такою быць. Мамыліцца незак. Дзьмуцца, крыўдзячыся і прымаючы непрыступны выгляд. Нечыга мамыліцца, села і еж, я табе січас прісмакі буду із-зы граніцы выпісывыць. Мамыля м. і ж. Надзьмутая асоба. С такою мамылію трудна рызгыварівыць. Памянш. мамылька. Ай, нейкій мамылька, ізь яго слова ня выцігніш. Павеліч. мамылішча. Гадоў сімнаццыць хлопцу, а нейкій мамылішча, як красныя дзевіца. Мамырастый прым. іран. Надзьмуты, замкнуты, капрызны. Будзіць такей самый мамырістый, як тата, уся ўхватка татыва. Мамырына м. і ж. іран. Надзьмутая, замкнутая, капрызная асоба. Во яшчэ другей мамыріна, як яго толька жонка церьпіць. Мамырыцца незак. іран. Дзьмуцца, капрызнічаць. А йна ўсігда мамыріцца, ці ета первый раз, мы ўжо дос нагледзіліся. Маразюга м. Вельмі моцны мароз. Во мыразюга бярецца, зімля пасьці ні прісыпына, можыць усё пымарозіць. Мардалысый прым. зневаж. Непрыгожы, брыдкі. Мне твой мырдалысый кывалер ні нада, сыма йдзі зы яго, кылі ён табе харош. Марзанне н. Біццё. Ня дужа я спужаўся яго мырзаньня, ніхай паспробыіць пацскочыць. Марзаннік м. Той, хто пагражае ўдарыць. Ух, мырзаньнік найшоўся, глядзі, каб сымаму скарей ні пупала. Марзануць зак. Ударыць (звыч. па твары). А во так будзіць: мырзануць хырашэнька, пірякруцісься і пойдзіш. Марзёкала м. і ж., марзёканнік м. Той, хто квэцае, пэцкае. Другей марзёкыла ўзяўся пымыгаць, паможыць як хваробі кашыль. Ну чаго ж ты еткыя марзёкыла расьцеш, за што ня возьмісься, усюдых у цябе рукі ня ў тэй бок служуць. Ладный жа сь цябе марзёкыньнік,
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 305 ▶