Старонка 9
◀ / 305 ▶
Маласілле н. Слабасць. Чуць ногі цігаю, саўсім нейкыя мыласільля. У горыд — здароў, а пыкашывыць — мыласільля. Малахолле, малахольніцтва н. Безразважнасць, дзівацтва, дурнота. Нечыга ўсякыя мылахольля слухыць, ідзі двору. Ну цябе с тваім мылахольлім! Стой, кылі ныравіцца, а мне нііньціресна яго мылахольніства. м. і ж. Безразважны, дурны чалавек, дзівак. Мылахольля чылавек, праўды ат яго, забі, ні пачуіш. Ікая ж іна мылахольля, дайжа б ні падумыў, што Мархвіна дычка такою будзіць. Якея там людзі, мылахольніства сыбралыся, мае там нагі ня будзіць. Малахольна прысл. Безразважна, па-дурному. Ніхто б так мылахольна ні прідумыў скызаць, як ты. Ня дзелый мылахольна, сам посьлі пыжалеіш. Малахольнасць ж., малахольства н. Безразважнасць, дзівацтва, дурнота. Мылахольнысьці ў яго дужа многа, во чаго так дзелыіць, разумный ба чылавек сам падумыў, ці прыдываць пастройчыну. Я ж ні вінувата, што ў твайго зяця мылахольства дужа многа. Малахольнік м. Безразважны, дурны чалавек, дзівак. Саўсім мылахольнік чылавек, нашто яму було умешывыцца у чужоя дзела. Малахольніца ж. Мылахольніца ты, мылахольніца, ты сваіх дзяцей ні дагледзіш як нада, а яшчэ возьміш чужога дзіцёнка. Малацільшчык, малачэннік м. Малацьбіт. С аднаго якей мылацільшчык, стукыіць у адзін цэп увесь дзень, а ў яе ніхай ніякія работы ня будзіць — ня выйдзіць. Заві-ка ты мылачэньнікыў абедыць, яны сяньня зымаріліся, пырядышна снапоў зьбілі. Малацільшчыца ж. Удзьвюх еткім мылацільшчыцым дык тут і дзелыць нечыга, зу пуўдня справюцца. Нылівай крупеню, січас мылачэньніцы прідуць. Малацьбітка ж. Жанчына малацьбіт. Зымарілыся наша мыладзьбітка, ідзець і вілкі усьлед цягнуцца. Маленнік м. жарт. Той, хто моліцца. Ты глядзі-ка, яшчэ адзін маленьнік ідзець, во табе й Міця! Маленніца ж. Зь іх ужо й маленьніцы, яны, верна, забылі, як нада ксьціцца. Малёсенькій прым. Вельмі маленькі. Кідай у тэй тазік, што малёсінькій, піріпылыскаць нада, а яны тут затруць. Малкій прым. Малы. Малкыга нічога на ногі ні
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 305 ▶