Старонка 9
◀ / 281 ▶
зьядуць, яны ні галодны, а абвазґолюцца па вушы. Абвазголеный, абвазголетый дзеепрым. А божычка ж ты мой, а чым жа етый дзіцёнык абвазґолін, што дайжа вачэй ня відна! Ходзіць, як атряха, перід абвазґолітый, худзь ба апцёрла троху. Абвазграўліваць незак. Моцна заквэцваць, вымазваць, завэдзгваць. Ні нада табе брацца, адзежу чыстыю абвызґряўлівыць, я сыма прібяру трошку і пойдзім. Абвазграўлівацца незак. Моцна заквэцвацца, вымазвацца, завэдзгвацца. Ахота вам абвызґряўлівыцца, ніхай яно пыстаіць, у шайку акуратнінька сыстаўця і ўсё. Абвазгравіць зак. Моцна заквэцаць, вымазаць, завэдзгаць. Ня столька натоўк, як мост цестым абвызґрявіў, ныляпыў кругом шайкі, ныляпыў і ішчэ ныгамі нымясіў. Зыкласьць нада рукавы, шырахнісься і абвызґрявіш краі. Абвазгравіцца зак. Моцна заквэцацца, вымазацца, завэдзгацца. Ня столька зьелі, сколька абвызґрявіліся, памыць нада абоіх. Абвазграўленый дзеепрым. Большым што, зыняліся, гуляюць, а малый сядзіць ны сіньніку увесь абвызґряўліный і міска збоку стаіць. У цябе уся левыя пыла абвызґряўліна. Абвяхываць, абвяхкываць незак. перан. неадабр. Абгаворваць, балбатаць пра чалавека пустое. Луччых мысьцяріц абвяхывыць у белым сьвеці са сьвечкыю ні найдзіш. Пірістаньця абвяхкывыць людзей, вам ба нада за ета ізыкі пывыцягывыць ды якою-небудзь драчкыю нацерць, каб яны нызад у рот ні ўлазілі. Абвяхаць, абвяхкаць зак. Абгаварыць, набалбатаць пра чалавека пустога. Такея ніпутнэя ізыкі, каго хочыш абвяхыюць, усё, каб ім перць трілюды. Алёна абвяхыла па ўсёй дзяреўні, што яны ў сталовый, знаць, пысядзелі. Ім каго хочыш абвяхкыць, што сыбаку на вецір гаўкнуць. Насьціны ета і абвяхкылі, ім дужа колык Стыхванёнык быў. Абвяханый, абвяхканый дзеепрым. У Марінкі любэй будзіць абвяхыный, ёй на зуб толька пупадзіся. Усяго будзіць, ня бойся, і абвяхыным паходзіш. Ну й будзіш абвяхкыный, а што ты горла заткнеш ёй ці што. Ходзіць, як абвяхкыный, гылаву павесіўшы. Абдаваннік м. Той, хто абдае, абдаецца (звыч. пры мыцці ў лазні). Ты кіпятку ні ліні, абдываньнік, ато апшпаріш усяго мальца, будзіць тады вазьні. Абдаванніца ж. Доўга абдываньніцы пліскаліся, ім толька дай ды вады дыбрацца, усю выльлюць.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 281 ▶