Старонка 8
◀ / 281 ▶
мэты. Пакуля ўсіх падруг сваіх зудушэўных ні аббрындыіць, ны гряды ня пойдзіць, а тама ўсё травішчыю зырасло і зуплуло. Ён паўсьвета ўжо аббрындыў, ты луччы спрасі, айдзе яго тольки ні було. Аббрынкываць незак. перан. Абкошваць (абы-як або рэдкую траву). Пычаў аббрынкывыць, тама травінка ат травінкі на гоні,— кінуў. Аббрынкывацца незак. Абкошвацца (абы-як або пра рэдкую траву). Ня дужа тут аббрынкывыіцца, пыт касу нічога ні пупыдаіць. Аббрынкаць зак. Абкасіць (абы-як або рэдкую траву). Хуць слаб, а склаўшы рукі ні сядзіць, то кусты аббрынкыіць, то айдзе лашчынку саб'ець, там пуд, там ношку і нызьбіраіць ны карову. Аббрынкацца зак. Абкасіцца (абы-як або пра рэдкую траву). Січас ні пасьпеіш — заўтря аббрынкыіцца, цяперя пагода харошыя, высыхніць. Аббрынканый дзеепрым. Не ўжо, сьперіду ўсё аббрынкына, можа, дальшы, узаду, ікая лашчынка пупадзецца, там тольки адзін Зьмітрачонык хадзіў. Аббягаць незак. 1. Аббягаць. Аббігай кругом, яны там! 2 перан. гумар. Пераўзыходзіць, абыходзіць у працы, у справах. Ты ні на сьмех бяресься, сымаго Сільчынка аббігаіш, крепка поршы пыдняў зы пасьледнія ўремя. Аббежч зак. 1. Абабегчы. Пакуля аббягіць сваіх падруг, с кажныю язык пачэшыць, і работыць некылі. 2. Пераўзысці, абысці ў працы, у справах. Пятрок цябе даўно аббег, ён у брігадзіра у друзьях ходзіць, а ты ніяк ні пыдладзісься. Не, яны цябе аббягуць ува ўсём, ты пакуля пыстаіш, падумыіш, а яны ныпярёд знаюць, што дзелыць. Абвазголіваць незак. Заквэцваць, вымазваць, завэдзгваць. Пыднясі яшчэ ты сюды рукавы абвазголівыць, цябе тута ні хвытала. Што ж ён дзелыіць — харошыя зыняція найшоў: стульчык абвазголівыіць. Абвазголівацца незак. Заквэцвацца, вымазвацца, завэдзгвацца. Сядзіць, абвазголівыіцца куляшом, вазьмі на рукі ды сыма пыкармі трошку. Абвазголіць зак. Заквэцаць, вымазаць, завэдзгаць. Твой ядун абвазголіў міску куляшом, на пол нымазыў, сам увесь чыста вымызыўся, к яму ні пуцступіцца. Пырысяткі то ў карыццы парыюцца, то к яму, абвазголілі лычамі усе штаны. Абвазголіцца зак. Заквэцацца, вымазацца, завэдзгацца. Ну айдзе йта ты етык абвазголіўся, цеста нейкыя ну рукувах ужо зысыхаць пычало. Зыбярі-ка ты ат іх міску, нічога яны ні
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 281 ▶