Старонка 10
◀ / 281 ▶
Абдзёрашный прым. Шатраваны, з шатраванай мукі. Абдзёрышныю муку часта ні малолі, ета ґ бальшым празьнікым ці к свадзьбі, тады мяшочык зывязуць, абдзяруць і зьмелюць. Твыя сьвякрова угышчала мяне абдзёрышнымі блінамі, многа ныпяклі. Абдзіраннік м. Той, хто абдзірае (здымае кару, злуплівае абоі і інш.). Нашто етым абдзіраньнікым вольха, і рукі вымызылі, і ліцо, і рубашычкі, іх жа ні атмыіш цяперь. Абдзіранніца ж. Узяліся нашы абдзіраньніцы зы квасолю, ніхай абарвуць, пацсохніць, пулузкаіцца, заваріць калі будзіць, зьядуць с ахоткі. Абдзогаць, абдзугаць зак. неадабр. 1. Абабіць, пазбіваць скачучы (складзенае сена, пасцель і інш.). Абдзогылі сена ў пуні, пылавіна ны кладкі, пылавіна ны зямле, езьдзілі зь яго ці што. А што ім, абдзугыюць копы, а ты хадзі тады ўсьлед, пупруўляй. 2 перан. Абабегаць з тупаннем. Сколька іна хат за дзень абдзогыіць, к адным прібягіць — адно трілюдзіць, у другіх другоя нясець, вярзець,— як такей чылавек урадзіўся! Сколька вы сяньня чаго абдзугылі — у Шмату пыбылі, у Зяцікыю рошчы змыталіся, у Радкеўшчыну ні зыхадзілі, а пряма ў Равы кытанулі. Абдзоганый, абдзуганый дзеепрым. Абабіты, пазбіваны. Уся чысьцінька крыша абдзогыныя, чаго ты іх палкыю ат'етуля ні гнаў, яшчэ раз-два злазюць так — і пірікрываць будзіш. Тама два нібальшэя стажкі саломы абдзугыныя са ўсіх бакоў,— ёрзыюцца, хочыш, ішчэ каторый на вілкі успоріцца. Абдзыгаць зак. неадабр. Абабегаць з намерамі нешта адшукаць, выведаць. Зы раньня етый канец абдзыгыла, ды, знаць, нічога ні пачула. Сярдзітыя сядзіць: ні ўдалося дзяреўню абдзыгыць. Абдзяўбыванне н. 1. Абдзёўбванне. Кыш с абдзяўбывыньнім, дам вам ячмень, як мятлою лупляну каторыю. 2 перан. Няўмелае абсяканне, падобнае да дзяўбання. С такою работыю луччы було ні брацца, мне ета абдзяўбывыньня ні нада, худзь ба тапор найстріў, як у людзей. Абдзяўбываць незак. 1. Абдзёўбваць. Віряб'і дужа каноплі абдзяўбывылі, як нывалюцца ны галоўкі — як насыпына. Снапкі пыставіла пат крышу, а куры абдзяўбывыюць. 2 перан. Абсякаць (няўмела або тупой сякерай). Нідаўна ж ён быў пад вербымі, сучча абдзяўбывыў, можа, ґ бані пашоў. Абдзяўбывацца незак. перан. Абсякацца (няўмела або тупой сякерай). Ну як яно ў цябе
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
◀ / 281 ▶