Бесталань ж. Нешанцаванне. Ікая на сьвеці бестылынь, уся ны маю гылаву. Hi знаў, куды ад бестылыяі дзівацца, пряма як нарошня кругом ні ў чым ні вязло. Бесталковіца ж., бесталкоўе н. Бесталкоўшчына. Бісталковіца нейкыя у вас, ці вам нілізя узяцца хызяйства пріпуціць, як ува ўсіх людзей. Такога бісталкоўя я нійдзе ня відзіў. Вы ж ад бісталкоўя прыпыдзіцё, наго вы ня думыіця, як на сьвеці жыць. Бізун м. перан. Худы, тонкі чалавек. Ішла сы сваім бізуном, ён як сьпічка, узяў ба i пірішчыпнуў. Біндзюгала, біндзюгаіл м. асудж. Той, хто блукае бязмэтна. Выгыдывыла біньдзюгалу, рукі ў кырманы i пашоў ветру шукаць, помышчы ні на нохыць німа. Што ж ты зьдзелыіш, кылі зыдаўся такей біньдзюгаіл, цігаіцца як сьвет біз ума i болыйы нічога. Павеліч. біндзюгалішча. Ты ж біньдзюгилішчу свайго пашлі скасіць, такей лабрэт у хаці — i ты чылавека ныймаіш. Біндзюгі мн. Воз для перавозкі бярвення. Кыла Хведзькі біньдзюгі стыяць, зыпрігай i прівязеш палкі. Калі што дробныя зь лесу прівезьць, дык біньдзюгі зыпрігиюць, каб калёс ні гнаць. Памянш. біндзюжкі. Цяперя ўсё ны машыных возюць, a раншы калёсы адзьдзельна, біньдзюжкі адзьдзельна дзелылі. Біндзюжка ж. Невялікі воз для перавозкі бярвення. Зыпрягі ў Шыпырёнка ны дваре біньдзюжку i прівязеш палычкі. Біньдзюжку дзелылі падвезьць што-небудзь нядоўгыя. Біндзюжына ж. Дэталь у біндзюгах (гл.). Нейкія біньдзюжыны за пунію выляюцца. Памянш. біндзюжынка. Адна біньдзюжынка там, другая там, нада сыбраць уместа. Бітва ж., бітво н. Бойка. Чуць-чуць бітва ні ўзьнілася, блыгыдыря бога Хведзька нырваўся, угыманіў. Hy спраўця бітво, ніхай людзі апхахочуць. Hi ўгыварі, ні рузуверь, бітво ўзьнімуць. Біток м. 1. Аматар пабіцца. Хадзі, біток, пацсунься, у цябе рёбры даўно няшчытыныя. 2. Біта (пры гульні ў грошы). Ат разьбітыга цугуна кусок атаб'ець i біток ім. Біць незак. 1. Прабіваць. Дзірькі ў лесьвіцы біў i разьбіў у долыці усю калодычку. Чым біць дзірькі, луччы сьвердлым калоць. 2 перан. Разлічвадь (на што). Мыкар б'ець на тоя, што можа пацьцёлка ўдасца пірядзержыць
Дадатковыя словы
атабець, бець, біньдзюгйлішчу, зыпрігй, пацсўнься, пірішчыпнўў
2 👁