нецца біздарожыца, нікуды ня выпыўзьць будзіць, ета скрысеньня ны бызар абізацільна едзьця. Безікі мн. абраж. Вочы. Чаго безікі вытрішчыў, куды нада глядзі. Безікі пратрі, увесь табун у атаві. Безураддзе н. Бязладдзе. Сам нірыстаропный, жонка пупалыся толька спаць, старыя троху туркыла, a бізь яе пашло бізурядзьдзя. Калі ўжо бізурядзьдзя, дык яно ўва ўсім толку німа. Безуродзіца м. i ж., безуроддзе н. Няўдаліца. Як зыдасца бізуродзіца, ныгарюісься i ныбядуісься. Не, ты маўчы i ні гыварі нічога, во Прося цяпнула горя сы сваею бізуродзіцыю. Зыдалося бізуродзьдзя, зь ім ні ў nip ні ў вір ні ў добрыя людзі. Хто яе возьміць, каму такоя бізуродзьдзя нада, іна ні ататрець як нада, ні есьць ні зваріць. Безуродный прым. Бязродны. Саўка нейкій бізуродный быў, троху у Лешчынкі прівіваўся, нынімаўся кароў пасьвіць, ні знаю, айдзе ён дзеўся. Белабрысік м. жарт. Белабрысы чалавек, бландын. Танька сабе ў жыніхі білабрысіка вашыга выбрыла. Памянш. белабрысічак. Ты відзіш, якея ў яго білабрысічкіг як шпуньцікі, бегыюць. Белабрыска ж. За рожыўскыю білабрыскыю уго як хлопцы гыняюцца, а ны вас нешта ня дужа i глідзяць. Белазорый прым. 3 белымі вачамі. На рост ён нічогаг пыглядный, толька вочы нікрасівыя,— нейкій білазорый. Памянш. белазоранькій. Білазорінькыя дзяўчонычка. Белапузік м. 1. Белабрухая жывёліна. Сёліта ў іх красівый бычок білапузік, мы вярёўкі ўсё скачыць. 2 neран. жарт. Малады, нявопытны чалавек. Што етый білапузік табе скажыць, з маткыю нада рызгыварівыць. Белапузка ж. 1. Белабрухая жывёліна. Зь естыя білапузкі можыць нядренныя кароўка выйціць, яе матка дужа малошныя. 2. Маладая, нявопытная дзяўчына. Яе, білапузку, ніхто i слухыць ні станіць, сыма схадзі, дык хуць рыскажыш усё. Белянуць зак. Крышку пабяліць або забяліць. Мел во атхлуп i апсыпыўся, біляні, ніхай плямы ня сьвецюць. Дужа многа ныработылі, білянулі пы два разы i расьселіся куріць ны час. Беспрытулле н. Неўладкаванасць, адсутнасць парадку. Біспрітульля цябе нейкыя водзіць, ні найдзіш, за што рукі зычапіць. Ныпала ны чылавека біспрітульля
Дадатковыя словы
білабрысічкіr, білапўзік, біспрітўльля, ныбядўісься, нічогаr, пўзку, пўзік, тўркыла, шпўньцікі
11 👁