Баўтануцца зак. перан. Боўтнуцца, мільгануць. Нехта буўтануўся лі выкна, a ў дзьвері ня йдзець, глянь-ка, хто тама. Згонь, нечыга яму там лазіць, буўтанецца ж жэрдзя ўніз i ня згледзіш. Баўтуха ж. Балбатуха. На ўсім белым сьвеці ні сыйскаць болыйыя баўтухі, як твыя Проська была, іна ж чула ці ня чула, a прідумыіць, прікладзець, усё піряверніць i пышла лыпытаць. Баўцюля, баўцюліна ж. Невялікі прадмет, які вісіць. Навесь яму над люлькыю баўцюлю якую, ён будзіць зубуўляцца. Павесіў кыцінятым баўцюліну, дык тэя цэлый дзень прыгыюць, ажно сь сябе выходзюць. Памянш. €аўцюлька, баўцюлечка, баўцюлінка. Hy разьві ж красіва баўцюлік на кохту нычыпляць, па-мойму, нісколька ета нікрасіва. Ты ўжо ці ні вілікуват трошку, каб, як малінькій, баўцюлічкымі зубуўляцца. Баўцюлінка нейкыя вісіць, я ні знаю, длі чаго йна павешына. Бачына ж. 1. Мяса з боку тушы. Бачыны зваріла, naрезыла ны тарелкых, сольлю трухнула,— зы маліну йшла. 2 узмацн. ад б о к. Нада було дубінкыю пы бачыні зы такоя адурювиньня. Баянне н. Страх, боязь. У цябе ўсюдых быяньня, аборык піряйціць i то страшна. Я ўмею атвучывыць ад быяньня, у мяне мігым пысьмялеіць. Баярыць незак. Цяжка прадаваць. Атклалі да будушчыга году, тады будзіць трі месіцы быяріць. Беганнік м. Той, хто бегае. Такей шустрый бегыньнік, усё носіцца i носіцца, мінуткі ні пысядзіць. Беганніца ж. Во дабегыліся бегыньніцы, разьбілі каленкі ды крыві. Безадхланне, безадхлынне н. Нявыкрутка, нешанцаванне, няхватка часу. Нейкыя бізытхланьня сыпіцца ны яе гылаву ca ўсіх бакоў: тады c каровыю случылыся, ён ў бальніцу зьлёг, а цяперя самой такоя нішчасьця. Кругом у мяне бізытхланьня. Што б ты сам гываріў, каб ны цябе такоя бізатхлыньня нывалілыся. Безгаловец м. неадабр. Дурань. Бізгаловіц нейкій урадзіўся, сколька ні дукуй, ат яго ўсё ацскакыіць як щ ь сьценкі гарох. Hi хачу я зь бізгалоўцым зьвязывыцца, купіш, а тады жвянькыньня ні аббяресься. Безгалоўка ж. Чаго той бізгалоўкі нада, я яе ня трогыла i ня трону, i ніхай сядзіць спакойна. Зьвяжысься зь бізгалоўкыю, тады трудна будзіць распутывыцца. Бездарожыца ж. Бездараж. Вот-вот пусьціць, пыча
Дадатковыя словы
адурювйньня, баўтўхі, буўтанўўся, дукўй, пўсьціць, распўтывыцца, трухнўла
6 👁