Картаўнік, картоўнік м. Ігрок у карты, ахвотнік гуляць у карты. Кыртыўнікі як зысядуць на цэлый вечыр, дык да поўнычы ні разойдуцца. У наших картоўнікыў адно зыняція — нугуляцца. Картоўнічаць незак. Гуляць у карты. Наши мушчыны любілі картоўнічыць, тады іх було многа, як зысядуць у каго як сьцямнеіць, так i разойдуцца толька пыд раньня. Карханне н. Кащаль, харкание. Яго кархыньня зы вярсту чутна, выйдзіць, лі ганык станіць i дывай кархіг кархі. Карціна ж. Адна карта. Ета Мішка схуваў карціну ён усё вярцеўся. Харошыя была калода, ды дзьве карціны пыцірялыся. Памянш. карцінка. Во тута адна карцінка. Карцініна ж. Карціна, малюнак. Нада будзіць i мне такую карцгніну купіць, іна дужа прігожыя. У Марьі ў задній хаці быльшая карцініна вісіць, моря нарісовына. Карцініцца незак. жарт. Прыхарошвацца. Як скрысеньня, i пычынаіць карцініцца, цэлыя раньня адзь зеркыла ні атходзіць, мажыцца, красіцца, прічэсыіцца, каб увесь бызар ёю любуваўся. Карыцца незак. Ачышчацца ад кары. Сыроя дзеріва усякыя хырашо коріцца. Сасновінькія паплецінкі нічога корюцца, толька скобля дужа смалою зыліпаіць. Карэнне н. Ачышчэнне ад кары. Посьлі кареньня ажно плечы быляць зь ніпрівычкі. Ат кареньня рукі ўсе ў! смале. Касабрух м. абраж. Тлусты чалавек. Кысабрюха свайго пашлі зь вілкымі, а не — сыма пайдзі, а тады мне будзіш указывыць. Касабрухій прым. абраж. Тлусты. Вучы свайго кысабрюхыга, а я біс тваіх саветыў абыйдуся. Касавуранне н. Kocae паглядванне. Я табе дам кысавуріньня, сагнула гылаву i глядзіць адным вокым — апсяку вярёўкыю, дык пірістаніш кысавуріцца. Касапузый прым. абраж. Тлусты. Ходзіць кысапузый, як ваперь, брюха ціряз ремінь пірявешывыіцца. Касаты мн. Пеўнікі (кветкі). У нас на хутырі дужа красівыя кысаты расьлі пат пунію, бальшэй куст, цьвілі пасьці ўсё лета. Нысадзілі кысатыў у пулусадніку дужа многа. Памянш. касацікі. Кысацікі редка ў каго цяперя ёсьць
Дадатковыя словы
вўріньня, кысавўріцца, кысапў
0 👁