Народнае вытворнае слова (1981). Том 1. Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 281  ▶ 
ацскачыць у мыгазін, грызі каржэлыя кускі, ці мне тваіх зубоў жалка. Каржэнне н. 1. Высыхание да зацвярдзення. Якей толк зь естыга каржэньня, звыляіцца i ў шайку выкініш. 2 перан. Бескарыснае жыццё, існаванне. Жызьня яе каржэньня, с хаты чуць выпыўзіць. Каржэнь м. 1. Высахлы кавалак, корж. Ты кряпчэйшый, разьбі етый каржэнь, яго бырына ні рызьдзярець. 2 перан. жарт. Стары чалавек. Каржэнь ты, унука глядзі, a ня жонку табе мыладую нада. Каржэць незак. 1. Высыхаць да зацвярдзення. Hi нада многа накуплівыць хлеба, тады ён толька каржэіць. Бун ішчэ зыўчырашнія пріснакі каржэюць. 2 перан. Бескарысна жыць, існаваць. Ікая ўжо ат мяне польза, сяджу на печы, каржэю. Каркала м. i ж. неадабр. Той, хто прадказвае непрыўмнасці. А сьціхні ты, киркыла, ёй i так ні салодка. Вы толька слухыйця каркылу ету, іна вам ныкиркыіць. Карміна ж. Корм. Карміну пріпуціць нада, у пагоду прібраць. Ікая была карміна, іна ўся пыгамзілыся ў етыга хызяіна, ці ён пріпуціць што ўмеіць. Кармленнік м. Той, хто корміць, утрымлівае. Зь яго такей кармленьнік: ляжыць i засьнець, i будзіць брюзнуць, пакуля сьвіньні крік справюць. Кармленніца ж. Кінула я сваю кармленьніцу адну ў дваре, прікызала, каб хырашо глядзела i ўсіх пыныкармлівыла. Карожыць незак. Круціць, ламаць. Нашто табе ету яучыну карёжыць, ніхай ляжыць, ны паттопу будзіць. Нешта мяне карёжыць усю, лумаіць, відна, прастуда ходзіць na целу. Карозлівый прым. Карузлы, упарты. Пітрачок карёзьлівый зыдаўся, увесь у маму. Старыя карёзьлівыя, ніяк сваіх прівычык ні кідаіць. Кароўскій прым. Каровін, прызначаны для каровы. Астыніць кароўскыя поіла, бяріся, вынісім i пыбягім: Кароўскыя масла кажный любіць. Кароўскыю пацьсьцілку складзі у вугалок, каб ні мякла. Карпенне н. Аднастайная надакучлівая праца. Hi кажныя выдзіржыць такоя карпеньня ныт пряжыю. А што толку ат вашыга карпеньня, разьві ат яго польза ікая ёсьць? Карства н. Мука. Пысядзіш, дык ног ні піріцягніш, карства ёсьць тыкая жызьня
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

кйркыла, накўплівыць, ныкйркыіць
0 👁
 ◀  / 281  ▶