Выхаджываць свет. Шмат абыходзіць. Іх была спетая кампанія, яны кучаю выхаджывалі свет. Зак. Выхадзіць свет. Мы сяння як пашлі, дык выхадзілі свет, ну па карзінкі баравікоў прыняслі. Выцягывацца ў шнурок. Зацята працаваць. Дужа бальшая польза, што ён выцягываўся ў шнурок, паімеў за ета нешта нейкае. Зак. Выцягнуцца ў шнурок. Ну як па-твойму, мне тожа нада выцягнуцца ў шнурок? Узмацн. Павыцягывацца у шнурок. У жніво мы, бывала, павыцягываемся ў шнурок, за работаю свету не відзім. Вязанка пасканная. Таўстун, абжора. Ходзіць вязанка пасканная i кусок праснушкі з рук не выпускав. Вязаць на пугу. 1. Прыдумваць. Трылюды нейкія вяжа на пугу, як ema жалеза паляціць у воздухі! 2. Падлоўліваць (у чым-н.). Мы іх часта вязалі на пугу, як яны хваліліся. Зак. Звязаць на пугу. 1. Прыдумаць. Яны што хочащ звяжуць на пугу, голавы ў іх работаюць. 2. Падлавіць (у чым-н.). Як звяжам на пугу, тады ён прызнаецца, што пра Нюшку выдумаў. Вяззе гнуць. Рабіць няўмела, груба. Твае масцяры только вяззе гнуць, у іх падвалкі скора павыязджаюць. Зак. Вяззе пагнуць. Мікіпар узноў вяззе пагне, на яго работу i глядзець не хочацца. Вярнуць на кій. Мець вельмі многа. У яго жыроў, што табе i не снілася, ён i кілбасы, i вокаркі верне на кій. Гады адходзяць (сцякаюць). Надыходзіць старасць. Што мне загадываць npa далёкія пераезды, калі гады адходзяць. Клапоціць Маша, як аставацца адной, што гады сцякаюць. Зак. Гады адыйшлі (сцяклі). Ці даўно брысьорысь быў, а во гады адыйшлі, як шчэпка, стаў. Якей з яго касец, гады сцяклі, кала двара пабрынкаць не можа. Галава лопае (лопаецца, трэскае, трэскаецца). Пра вялікі клопат. У яе галава лопае, як етых дзяўчонак прыстроіць к месту. I ў цябе б галава лопалася, каб зразу столька забот узвалілася. Нябось, у Камшачонка галава не трэскае, куды зяцёў прыглашаць. У Лявонавага галава трэскаецца, як скарэй з даўгамі рассчытацца, суседзі ждаць большы не могуць. Галава не ўсохне. Нічога не здарыцца. Галава не ўсохне, калі папасеш дзень кароў, малачко ўсе любяць
1 👁