Народнае мудраслоўе (2002). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 321  ▶ 
Галаву дзяржаць. Памятаць. Можна выпіць, ну нада галаву дзяржаць, каб людзей не насмяшыць.. Галаву падторкываць. Трапляць у непрыемнае становішча. Любіцьгалаву падторкываць ува ўсякую пятлю. Зак. Галаву падгорнуць. Галаву падторнуць нядоўга куды хочаш, а выкручываць тады, oŭ, цяжола. Галаву прыкладаць. 1. Прыдумваць, думаць. Прыкладай галаву, як ты будзеш дачок у свет выпраўляць. 2. Прытуляцца. Харашо к дзяцям галаву прыкладаць, калі яны цябе прынімаюць. Зак. Галаву прыкласць. 1. Прыдумаць, падумаць. Нада ж галаву прыкласць: вярзе ўсюдых, што мы яго сена бралі. 2. Прытуліцца. Жывеш i не знает, к каму галаву прыкладзеш на старасці. Галаву прысовываць. Прытуляць, знаходзіць спагаду. Троху галаву прысовывала к пляменніцы, а цяпера не прыдумае, куды кінуцца. Зак. Галаву прысунуць. Цяпера корміш-поіш, a ці прысунеш галаву, як гады сцякуцъ. Галаву торкаць (утаркываць, уторкываць). Умешвацца ў неприемную або небяспечную справу. Чаго яму было галаву торкаць у тэя калёсы, няхай ба самі разбіраліся, як умелі. Не нада яшчэ табе галаву ўтаркываць, іх Сазанёнак навядзе на пуць ісцінный. Ета Канастраціха дужа любіла ўва ўсякую дзірку галаву ўторкываць. Зак. Галаву ўгорнуць. Галаву ўторнуць лёгка, а ці падумаў ты, як выскрасца после. Галыш галышом. Вельмі бедны. Усю жызню пражыў голыш галышом, яму неяк прама не вязло. Ганяцца за бутылкаю. Быць аматарам да спіртнога. Не скажу, што мой быў золата, усяго з ім бывала, ну за бутылкаю ён не ганяўся. Ганяць вецер у полі неадабр. Гультаяваць. Самое первае ў іх заняціе ганяць вецер у полі, — як только задалося такое гультайё! Абмеж. Паганяць вецер у пот. Ён не пасцясняецца, i яшчэ паганяе вецер у полі. Гарадзіць барану. Рабіць нязграбна. Пачаў гарадзіць барану, — як яму строіць, калі рукі не туды служаць. Гарачка калянула. 1. Зрабілася штосыді незразумелае. Вот жа нейкая: гарачка калянула чалавека, чаго ён набег да Навумёнкавых сварыцца. 2. З'явілася неадольнае жаданне
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зявілася
0 👁
 ◀  / 321  ▶