Спярва ціха сядзеў, a тады гарачка калянула: поеду на шахты. Гармонікі іграюць. Хрыпы ў грудзях. Я пула, што ў яго гармонікі іграюць, ён саўсім хворый. Зак. Гармонікі заігралі. Мы чуем, што ў цябе ўзноў гармонікі заігралі. Гароды ўперак пахаць. Быць багацеем, мець шырокія ўчасткі зямлі. Яму дуэт хацелася быць первым у дзярэўні, гароды ўперак пахаць, a рукі прыкладываць не любіў. Гарохавый вянок. Адзнака гультайства. Я тожа помню, як вешалі на крук гарохавый вянок i кляймілі: лодыр, лодыр. Гару завярнуць. Шмат зрабіць. А што яму адходзіць, здароў, яда хорошая, ён як возьмецца, гару заверніць. Гару класць. Самааддана абараняць. Яны адзін за аднаго гару кладуцъ, свайго ў абіду не папусцяцъ. Зак. Гару пакласць. За Цімохавых мальцаў ён гатоў гару пакласцъ. Гарэлка змыла. Пра таго, хто шмат п'е. Во дахвалілася Арына сваім зяцем, пакуля яго гарэлка змыла. Гарэць на душэ (серцы). Выклікаць вялікія перажыванні. Як жа не будзе гарэць на душэ, калі ўсё ўрэмя такея непрыятнасці. Гарэла ў яе на серцы, ды гарэць большы некуды, только яна не нясла нічога на людзі. Гладаць за бок (за бак). Уздзейнічаць. Надо было раншы гладаць за бок, а цяпера позна што дзелаць. Глодай іх за бак, калі яны чужых авечак парэзалі. Гладзіць па хвасту іран. Дагаджаць. Усё Лісавету гладзілі па хвасту, думалі, стануць сватамі, а тут сарвалася. Зак. Пагладзіць па хвасту. Цяпера стараецца пагладзіць па хвасту новага брыгадзіра. Працягл.-фінал ьн. Дагладзіць па хвасту. Дагладзілі па хвасту старшыну, ужо лаюць, што не даў коні за Сож у дровы. Гладка i маслена. Ціха, спакойна. Па капёшкі сена пулънулі, старшына пакрыў, усё гладка i маслена. Глядзець адным вокам. Дрэнна, абыякава гаспадарыць. Каб ладный хазяін, тут было б асыпацца ўсім, а етый глядзеў адным вокам. Глядзець капылом. Дзьмуцца, капрызіць. Антон сядзеў у вуглу, на ўсіх глядзеў капылом. Глядзець на магільнік (за Кузьму, Храловіча). Быць безнадзейна хворым. Сіла ў яго падбіта, здароўе ні к чор
1 👁