Народнае мудраслоўе (2002). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 321  ▶ 
ту, ён ужо глядзіць на магільнік. Іванава такое дзела: глядзі за Кузьму i на луччае не надзейся. Яна ўжо даўно глядзела за Храловіча, здароўе яе было ўсё. * У в. Кудрычы за сядзібай Кузьмы Фролавіча знаходзіцца могільнік. Глядзець роцікам. Быць разявакам. Помню, бегаў у яе па двару мальчонок, глядзеў роцікам, не знаю, айдзе ён дзеўся. Глядзець у хвост гумар. Падлабуньвацца. Якей начальнік ні стане, Пятрок глядзіць у хвост кажнаму, такей падліза! Гнуць у казіный рог. Поўнасцю падпарадкоўваць. Доўга яго ў каз 'тый рог гнулі, а после ён стаў патроху адбівацца. Усе іх харашэнька знаюць, яны калі паімелі ўладу, не адступяща, будуцъ гнуць у казіный рог. Узмацн. Пагнуць у казіный рог. Погнула Аксюта сваіх зяцёў у казіный рог. Працягл.-фінальн. Нагнуць у казіный рог. Нагне ён Піліпянят у казіный рог, як выпрамяцца, самого не так сагнуць. Гора па калена. Не бяда. Як да бутылачкі дарвецца, тады яму ўсё гора па калена. Гора пакаціць. Пазбавіцца нягод. Калі старшая дачка забярэ яе на зіму, яна i гора пакоціць. Горла не зачыняецца. Пра крыкуна. Як толька не надаесцъ ёй гарлапаніць, з рання да вечара горла не зачыняецца. Гору (чыйму) ўгадываць (спагадываць). Спагадаць. Адарка была дужа сердобольная, успомні, як яна Мархвінаму гору ўгадывала. Жаласлівый чалавек усягда чужому гору спагадывае. Грыб пабаўтаўся. Пра страву з неістотнай заправай. Ежце крупеню, якая пастаўлена, можа i ў ёй грыб пабаўтаўся. Грыбы ламаць. Капрызіць. Будзе кажный раз так грыбы ламаць, дык к ёй ні адзін хлопец не падойдзе. Зак. Грыбы паламаць (наламаць). Нядоўга яна грыбы поломала, Міша яе быйстра абкруціў. Столько i Анютка грыбы наламае, Навумёнкаў малец ўжо дзевак абхаджывае. Грыбы распасціраць. Пачынаць крык, сварку. Щ ёсць за што, ці няма, усягда грыбы распасцірае чышчы некуды. Зак. Грыбы распасцерць. Паслухай-ка, ці пазнаеш ты па голосу, которая там грыбы распасцёрла. Непаўн. Грыбы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
1 👁
 ◀  / 321  ▶