Народнае мудраслоўе (2002). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 321  ▶ 
параспасціраць. Яны грыбы як параспасціраюць, дык i слухацъ не захочаш. Узмацн. Грыбы нараспасціраць. Многа яна грыбы не нараспасцірае, з Мархваю скора абсякецца. Працягл.-фінальн. Грыбы дараспасціраць. А да таго грыбы дараспасцірае, што замыецца, як Пархвенава сучка. Грызць бок. Ушчуваць, прабіраць. Сколько яму ні грызі бок, ён цябе як не панімаў, так i не панімае. Непаўн. Пагрызць бок. / якей толк, што яны бок яму пагрызлі, ён як піў, так i п 'е. Узмацн. Нагрызць бок. Крэпка нагрызуцъ бок за такое балаўство. Працягл.-фінальн. Дагрызць бок. Догрызу цъ бок, што ён з 'едзе ад ётуля саўсім. Грэнку імець. Затойваць злосць. На Стахвана многія грэнку імелі, ён такі быў напрыклённый чалавек. Зак. Грэнку паімець. За тое паімелі грэнку, што не паслухаў Мікілая падпісацца над протоколам. Грэць места. Меркаваць асталёўвацца надоўга. Ён грэў сабе места ў горадзе, ды нешта не выпаліла, дык паехаў у Рослаў. Грэць хвост (хвосцік). Мець надзею. Грэў хвост на брыгадзірава места, а калхознікі яго не захацелі. Грэе хвосцік, што Тамарка пойдзе за яго. Гужом віцца. Заляцацца (пра многіх). Так ужо за тобою гужом віліся, — адзін ахламонька прыбягаў раз у нядзелю. Час. Гужом павіцца. Тое лета шамаўскія хлопцы тута гужом павіліся. Узмацн. Гужом навіцца. Як з 'едуцца летам, дык кала Трахімёнкавых гужом наўюцца. Гужы нацягываць. Спыняць свавольства. Глядзі, нацягывай гужы, іначы распусцяцца, што будзеш пець рэпку з імі. Гуляць з ветрам. ГТраяўляць легкадумнасць. Яе цёткі гулял i з ветрам, i ў пляменніцы цяпера вецер свішча ў галаве. Час. Пагуляць з ветрам. Нагуляв з ветрам, што пойдзе абсмяяный i абтёваный. Законч. Адгуляць з ветрам. Адзін ужо адгуляў з ветрам, цяпера за табою вочарадзь. Працягл.-фінальн. Нагуляць (дагуляць) з ветрам. Нагуляеце з ветрам, што будуць за турак счытаць. Дагуляў з ветрам / Клаўкін разумнік, болъшы к той кампаніі не хоча падхадзіць. Гуляць у хахолле. Біцца (пра жанчьщ). Во смеху было, як свякрова з нявесткаю гулялі ў хахолле, жывая ўказэя
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
0 👁
 ◀  / 321  ▶