Народнае мудраслоўе (2002). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 321  ▶ 
Непаўн. Пагуляць у хахолле. Ну, нагулялi ў хахолле, уся дзярэўня будзе хахатацъ. Узмацн. Разгуляцца ў хахолле. Яны як разгуляліся у хахолле, дык Сярожку было хоцъ з двара ўцякай. Дабівацца да хамута. Прыходзіць у заняпад, развальвацца. Ета не сяння, яно даўно начало дабівацца да хамута. Зак. Дабіцца да хамута. Патроху-патроху i наш калгас дЬб'ецца да хамута. Дабіваць да хамута. Прыводзіць у заняпад, развальваць. Усё ён дабівае да хамута, ні за чым не глядзіць. Зак. Дабіць да хамута. Так ужо дабілі брыгаду да хамута, што аднаго каня занрэжч няма ў што. Дзеепрым. Дабітый да хамута. Усё там дабіта да хамута, нечым хазяйствавацъ. Дабіраць канцоў. 1. Знаходзіць пачатак, вытокі. Доўга яны будуцъ дабіраць канцоў, там нарошня ўсё закручана. 2. Разумець. Нялёгка ў етым дзеле дабіраць канцоў. Зак. Дабраць канцоў. 1. Знайсці пачатак, вытокі. Усё запутана, бумажкі парасцяраны, у іх дабрацъ канцоў нелязя. 2. Зразумець. Чуцъ мы нячуць дабралі канцоў, чаго ён хацеў ад Ханчанка. Давадзіць да вума (розуму). 1. Прыводзіць у парадах. Нада свае хаты давадзщъ да вума, а тута работы — хоцъ задыхніся. Я прама не прыдумаю, як етый двор давадзщъ да розуму. 2. Вучыць, навучаць. Трудна асталот давадзщъ да вума, ад яго ўсё адскакывае, як гарох ад сценкі. Помніш, як Аніс давадзіў да розуму Кнышавых хлапцоў. Зак. Давесць да вума (розуму). 1. Прывесці ў парада к. Каб твой двор давесць да вума, нада нядзелю нацецъ. Айдзе тута што давядзеш да розуму, кал i разабрацца нелязя. 2. Навучыць. Як ты давядзеш да вума, калі ў яго нічога ў гаяаву ne лезе. Можа Шсаронак давядзе ix як-небудзъ да розуму. Давадзщъ да звону. Будаваць выключна. Хведзъка абыяк не хоча, ён даводзіць хату да звону. Зак. Давесць да звону. Твае мужчины давялі тады хату да звону, а жыцъ не нрышлося, немцы спалілі. Даваць вожкі ў рукі. Дапускаць да кіраўніцтва. Такім нельзя даваць вожкі ў рукі, яны калгас у трубу загоняцъ. Зак. Даць вожкі ў рукі. Як далі вожкі ў рукі, ён нікога прызнавацъ не хоча
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дьбецца
0 👁
 ◀  / 321  ▶