Даваць вузел у зубы. Прымушаць змоўкнуць. Во pacпасцёрлася, нада ёй даваць вузел у зубы. Зак. Даць вузел у зубы. Каб тута быў Кавалёнак, ён ба даў ёй вузел у зубы, не трапалася б. Даваць гразу. Запалохваць. Балаўнікам нада давацъ зразу, тады яны цішэюць, а інаны наверх хаты пойдуцъ. Зак. Даць гразу. Няма на яго бацькі харошага, каб даць гразу, а то расце, як у полі вецер. Даваць грымячоў. Біць ударамі ў спіну. Ну i палучыўся толк, калі давалі яму грымячоў. Зак. Даць грымячоў. Дужа ён цябе спужаецца, кал i ты daci яму грымячоў, засмяецца i пабягіць. Даваць па касцях (хвасту). Караць фізічна. Ён прывык ужо, каб давалі па касцях, прама не можа без етага. Некому было па хвасту даваць, ён i распусціўся да паследняга. Зак. Даць па касцях (хвасту). Як зловяць ды дадуцъ па касцях, тады ён трошку возьмецца за розум, Даірдзіцца, што крэпенька дадуцъ па хвасту. Даваць памяці. Модна ўшчуваць. Каб яму часцей давалі памяці, ён ба цішэйшым быў. Зак. Даць памяці. 1. Успомніць. Мы не маглг даць памяці, кал i яны тута былі. 2. Модна паўшчуваць. Анютка дала ўчора свайму памяці, як прышоў пад чаркаю. Даваць панюхаць. Узорна карадь. Щ раз яму давал i панюхацъ, дык на яго нічога не дзействавала. Зак. Даць панюхаць. Быў разваяваўся, места не нахадзіў, а як далі хлопцы ладна панюхаць, прыціх. Даваць пераплёт. Ушчуваць. Троху дае пераплёт свайму бальшуну, дык ён не дужа слухае. Зак. Даць пераплёт. Няхай ба ён пакрыўляўся перада мною, я б яму- такей пераплёт дала, што зарокся б дурачыцца. Даваць ператруску. Ушчуваць. Сямён сваім неслухам часта дае ператруску, / пры ім цішэюць, а з ёдзе — узноў пашлі наверх дзярэўні. Зак. Даць ператруску. Дужа ты размудрэў, малец, даўно табе нада было даць ператруску. Даваць прасвет. Спыняць лаянку, папрокі. Каб яна давала прасвет свайму старыку хоць на мінуту, усё грызе i грызе не за тое, дык за другое. Зак. Даць прасвет. Сяння, кажацца, i Каця дала прасвет Мішку, не чутна грызні
0 👁