Народнае мудраслоўе (2002). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 321  ▶ 
Даваць распусту. Дазваляць сваволіць. Што большы дает распусту, тым яны хужэюцъ, з маладых нагцей бяры ў рукі. Зак. Даць распусту. Змалку далі распусту, цяпера саўладаць не могуць. Даваць у робры. 1. Моцна ўшчуваць. Сколька ні давай у робры, а ён як быў неслух, так i астанецца. 2. Зацита лупцаваць. Сяння Кірэіха ўзноў давала ў робры свайму балаўніку, пішчэў на ўсю дзярэўню. Зак. Даць у робры. 1. Модна паўшчуваць. Як дасцъ у робры Васілю, тады ён на нескалъка дней пацішэе. 2. Зацята адлупдаваць, Щ ты забыў, як даў табе ў робры Коля, дык хочаш яшчэ раз такое палучыць? Даваць чоску. Лаяць, ушчуваць. Шнка давала чоску, а цяпера з'ехала, дык ім вольная воля. Зак. Даць чоску. Як дасі чоску, тады яны трошку цішэюць, а то ж ніякага сціхаміру няма. Даваць чэсць. 1. Ушчуваць. За што-то свайму куму давала чэсць Варачкіна нявестка. 2. Лупцаваць, Цярплю, цярплю, а тады выведзе з сябе, хватаю рэменъ i даю чэсць. Зак. Даць чэсць. 1. Паўшчуваць. Як далі чэсць раз ды другей, нябось ты, уняўся, перастаў дзяцей трогаць. 2. Адлупдаваць. Як даў харашэнька чэсць, дык большы Васька дзяўчонак не чапае. Даваць шуп'якоў. Біць нямоцна. Каб часцей даваў шуп 'якоў, можа б яны троху цішэй былі. Зак. Даць шуп'якоў. За што табе далі шуп 'якоў, ты, відна, даўно іх заслужыў? Даваць шуру. Ганяць. Як возьмецца даваць шуру сваім, яны не знающ, куды ўцякаць катораму. Зак. Даць шуру. Каб яму далі шуру харашэнька, ён ба помніў, куды можна лезць, а куды нялъзя, Да злога духа асудж. Вельмі многа. Зладзейства тое ўрэмя развялося да злога духа, пакуля пералавш патроху. Да камля. Вельмі моцна. Я i сяння да камля жалею, чаму не ўзялі тога падцёлачка. Да кароў. Пакуль ісці па кароў. Не, яны доўга не сядзелі, яшчэ парадашна да кароў было, як пабеглі. i Дакладаць розуму. 1. Разумець. Што тут дакладаць розуму, іхныя выхадкі i дзіцёнку панятны. 2. Думаць. Сколька ні дакладай розуму, а разабрацца ў етай кашы нялёгка. Зак. Дакласць розуму. 1. Зразумець. Не магу я дакласць розуму, 4а Зак
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зацйта, зехала, шупякоў
0 👁
 ◀  / 321  ▶