Народнае мудраслоўе (2002). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 321  ▶ 
нашто яму было тых дзяўчонак трогацъ. 2. Падумаць. Я б разуму не даклаў, што яны развядуць такую баталію. Далёкага вума. Разумны. Дзем'янёнак — чалавек далёкага вума, ён абы-чаго трапаць нікому не стане. Далёка не адыйшоў. Амаль такі самы. Тэй быу прайдоха з прайдохаў I етый ад яго далёка не адыйшоў. Дальшы-падалылы. 3 цягам часу. Нада сячас кідацца к дактарам, не запустць балезню, дальшы-падальшы хужы стане. Да Мар'шага пояса жарт. 1..Малы. Прывязла сабе мужика, ён да Мар 'інага пбяса, глядзець ненашта. 2. Высока. Трава бальшая, дык яны прышлі да МарЧнага пояса мокрыя. Да мокрай ніткі. 1. Поўнасцю (намокнуць). Не было куды схавацца, пробрала дажджом да мокрай ніткі. 2. Да канца (знаходзіцца). Кароў жа не кінеш, ну i стаялі да мокрай ніткі. Да наві (нош). Да новага ўраджаю. Бывала, усягда рассчитывает, каб зярна да наві хваціла. Глядзіце ж, глядзіце, каб да нові даседзець, а то паложаце зубы на паліцу. Да навалу. 1. Вельмі многа. Работы да павалу, у адны рукі ўсяго не схваціш, а паможч некому. 2. Доўга, да знямогі. Мы часта спраўлялі вечарынкі, гарманіст свой, скакалі да павалу. Як распяюцца дзеўкі ўвечары, да павалу пяюць. Да парога. На кароткі час. У іх дружба да порога, хочаш, заўтра будуць тапіць адзін на аднаго ваду й зямлю. Да паследняга пяра. Усё (аддацъ, забраць). Я б ім аддала да паследняга пяра, дык яны гаворацъ: нічога не надо. Пад'ехалі на машине, пагрузілі да паследняга пяра i павязлі. Да пацяранія. Да страты свядомасці. Яна бегала за Міцяю да пацяранія, прама гарэла, каб узяў яе. Да поля. Да часу выгану на пашу. Не знаю, як дацягнуцъ са скатом да поля, вобмалъ карміны, саўсім вобмаль. Да пылкі (пылачкі). Усё (прыбраць; знішчыць; згарэць). Ператрасла своё шарабур *е да пылкі, троху ўпарадчыла. I адзёжа, i хлеб згарэлі да пылкі, нічога не паспелі выхваціць. Глядзі, штоб усё было прибрана да пылачкі. Дароіу пракладаць (пракладываць). Паказваць прыклад. Яны ці не пракладаюцъ дорогу за Сож, нешта часта Пнёва
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дземянёнак, маршага, падехалі
0 👁
 ◀  / 321  ▶