Народнае мудраслоўе (2002). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 321  ▶ 
памінаюць, Скверату. Ты ім ува ўсіх дзялах прокладывай дарогу. Зак. Дарогу пракласць. Як праклаў Трыхон дарогу ў Міцькаўшчыну, давай нашы хлопцы вазіць адтуля нявест адну за одною. Дарогу скарадзіць іран. Ісці ў стане моцнага ап'янення. Відзілі мы, як учора твой зяць дарогу скарадзіў ад самого бальшака. Зак. Дарогу паскарадзіць. Ён можа дарогу паскарадзіць i ў будзённый дзет, не стане ждацъ празніка. Пачын. Дарогу заскарадзіць. Вун ён, Сергяёнак, узноў дорогу заскарадзіў. Да рубца (рубчыны). Поўнасцю (намачыць, намокнуць). Дождж лінуў, намацыў мне ўсе трапкі да рубца. Прамяклі мы ля ската да рубца. Вазьміце хоць плашчыкі, дождж хляне, намякніце да рубчыны. Да словечка. Ахвотна. Каб ён хоць намякнуў, я да словечка пазычыла б яму дзве сотні, сячас у мяне гроты ёсць. Даставаць пячонкі. Моцна дакучаць. Аўдотачка доставала ёй пячонкі, бывала, як прыдуцъ лён трацаць, i пачынае грызць. Зак. Дастаць пячонкі. Такея напрыклённыя ў любого дастануць пячонкі. Узмацн. Падаставаць пячонкі. Ты луччы скажы, у каго яны не падаставалі пячонкі. Працягл.-фінальн. Надаставаць пячонкі. Надастаюць яны пячонкі ў Стахвана, дацерпецца ён да конца. Дахадзіць да памяці. Разумець. Сколько ні талкавалі, ніяк ён не дахадзіў да памяці. Зак. Дайціць да памяці. Во такі i я дайшоў да памяці, што ім надо ў тых Жагалках. Даць плюшку. Ударыць. Нейкій мужчына бялкоўскій трошку яго знае, дык гаварыў, што далі яму плюшку. Дзелаць пракат. Ездзіць. Яны любяць дзелаць прокат, сядзяць на конях, як груздзікі. Зак. Здзелаць пракат. Што, ты ўзноў глядзіш здзелаць прокат? — не, хвицщь цябе вазіць, ідзі хворает сеч. Дзень на дзень. Вось-вось, хутка. Мальцы должны дзет на дзет пад 'ехаць, пуню памогуць скідаць. Дзікую казу валіць (наваліваць). Беспадстаўна абвінавачваць. Сколько на яго валілі дзікую казу, ўсё ён выцерпеў. Адзін на аднаго дзікую казу навалівалі, a тады другіх вінавацілі. Дзікую казу гнаць (несць, перць, тварыць). Бэсціць. На Сцепанёнка дзікую казу гнаць не будуць, ён скора адпор 4a
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

апянення, хвйцщь
0 👁
 ◀  / 321  ▶