бясстыдніка вынесцъ на кулаччы. Узмацн. Павынасіць на кулаччы. Тады іх павынасілі на куланчы, большы сюда не паказываюцца. Вышмаць (даставаць) душу з цела. Дапамагаць ва ўсім, адцаючы апошняе. Кажная матка для свайго дзіцёнка вынімае душу з цела: каб жа луччы жыў! Для дзяцей Наталка дастае душу з цела. Зак. Выняць (дастаць) душу з цела. Ну ці яна ж вам вине душу з цела? Дастань ім душу з цела, дык не дастанеш. Узмацн. Навышмаць (надаставаць) душу з цела. Яна i так старшым хлапцам навынімала душу з цела. Надаставайце ім душу з цела, — во што ім нада. Працягл.фінальн. Давынімаць душу з цела. Яны ўжо давынімалі душу з цела i старшаму, i малодшаму, а што палучылг? Вынімаць серца (пячонкі). Моцна дакучаць. Большыя дзеці былі спакойныя, не балаваліся, а етый вынімае серца. Яны ў мяне кажный дзень пячонкі вынімаюць, хоцъ ба скарэй паехалі. Зак. Выняць серца (пячонкі). Вазьмі, вазьмі мальчуганаў, яны табе вынюцъ серца. Галі яны вынялі пячонкі, большы іх к двару не падпусціць. Выскакываць з душою. Выратоўвацца. Д ап'ецца калі, смаляне хату, дык будзеце выскакываць з душою. Зак. Выскачыць з душою. Тады яны выскачылі з душою з агня, нічагенечка выхваціць не паспелі. Высокай рукі. Уплывовы. У яго ў раёне ёсцъ нехта высокой рукі, хваліўся: «Мяне ўсягда зашчыцяць!» Вытрасацца з лапцей. Абжывацца. А ці нам было легка вытрасацца з лапцей, за што ні хваціся — нічога пад рукі няма. Зак. Вытрасца з лапцей. Ці даўно ён сам вытросся з лапцей, што над другімі смяецца? Узмацн. Павытрасацца (павытрасца) з лапцей. Павытрасаліся з лапцей, вогірамі ходзяцъ. JJe, няскора абэлдусы павыщрасуцца з лапцей. Вытрасаць духі. 1. Траціць сілу ў цяжкай працы. Ён вытрасаў духі на калгаснай рабоце, у дварэ так не cmaраўся, як тама. 2. Бязмерна дакучаць. Віджу, што вы духі вытрасаеце бабе, a маглі паможч ca скатом, з дрывамі. Зак. Вытрасць духі. 1. Страціць сілу ў цяжкай працы. Во ты гавары: як работаў — быў усім харош, a вытрас духі — нікому не нада. 2. Бязмерна надакучыць. Яны мне за дзень вытраслі духі, хто з імі месяц убудзе? 4 Зак
Дадатковыя словы
апецца, малбдшаму
1 👁