Выбівацца з паследняга. Прыкладаць шмат намаганняў. Мы з Хведзькаю парашылі: будзем выбівацца з паследняга, ну мальцы няхай вучацца. Зак. Выбіцца з паследняга. Як строіліся, дык мы выбіліся з паследняга, каб у сваю халупіну ўлезць. Узмацн. Павыбівацца з паследняга. A Нінкіным, думает, легка было, яны павыбіваліся з паследняга. Працягл.-фінальн. Навыбівацца з паследняга. Да таго навыбіваліся з паследняга, што сподняе рубашкі не было перамяніць. Выбіваць дух. Стамляць, стамляцца. Не выбівай з мальца дух, давай перадыхнуцъ. Напрасна ты дух выбіваеш, ласкі ў Напраёнка не выслужыш. Зак. Выбіць дух. Здаровыя мужчины паставілі Шурку між сябе, яны з яго дух выб'юцъ, з такого касца. У лесе нікому не легка, кажный дух выб'е. Выварываць душу. Модна дакучаць. Тута адзін душу выварывае, а ў яе ж пяцера, ды распушчаныя-распушчаныя! Зак. Выварыць душу. Дужа неспакойныя дзеці, сваім балаўствам душу мне выварылі. Узмацн. Павыварываць (навыварываць) душу. Ёй унукі лета павыварывалі душу, яна ад Ьс азялілася. Большы некуды, сколько ёй навыварывалі душу суседкі. Працягл.-фінальн. Давыварываць душу. Вы давыварываеце душу, што Верка вас мятлою турне ад хаты i большы нагою к двару не пусціць. Выкручывацца ўюном. Вычвараць. Як сабяруцца кучаю, чаго яны только не вытвараюцъ, а твое ўюном выкручываюцца. Непаўн. Павыкручывацца угоном. Троху павыкручываліся ўюном кала Трахімёнка, ды тэй нядоўга цярпеў, шугануў іх ад хаты. Вылязаць (вылазіць) з гразі. Абжывацца. Трудна ім было вылязаць з гразі, ой, трудна, помачы не было ніадкуль. На наших вачах Піліпёнак вылазіў з гразі. Зак. Вылезць з гразі. Як за галаву возьмецца, дык вылезе з гразі, цяпера работаўшы можно жыць. Узмацн. Павылязаць (павылазіць, павылезць) з гразі. Яны чуць-чуць павылязалі з гразі. Не знаю, калі ім удасца павылазіць з гразі. Як дзяцей падгадавалі, тады павылезлі з гразі. Вынасіць на кулаччы. Груба выганяць. Сколько разоў яго на кулаччы вынасілі із свадзеб, із хрысцін, — са стыда згарэць нада. Зак. Вынесць на кулаччы. Нада было такого
Дадатковыя словы
выбе, выбюцъ
1 👁