Вочы на затылку (патыліцы). Пра немагчымасць бачыць. Щ ў цябе вочы на затылку, што лужы перад сабою не відзіш? А у цябе тожа вочы на патыліцы. Вочы пераварачываць (пераварочываць). Моцна здзіўляцца. Усе стаялі кала варот, вочы пераварачывалі на хлопцау. Нечага вочы пераварочываць, скарэй даграбайце бугаркі. Зак. Вочы перавярнуць. Чаго ты вочы перавярнуў, ета твая хорошая знакомая пашла. Узмацн. Вочы папераварачываць (папераварочываць, паперавярнуць). Як зячачине злязалі з машыны, дык етыя хлюсты вочы папераварачывалі. Кого не ўстрэцяць, стануць i вочы папераварочываюць. Тады яны вочы паперавярнулі, як увідзелі Колю з Томкаю. Вочы стаўбом. Пра здзіўленне, непаразуменне. Пачаў гаварыць, што зяця сустрэў у горадзе, у яе вочы стаўбом. Вочы ткаць. Рэзка папракаць. Гаворыцъ, мне цяпера ўсю жызню будуць вочы ткаць: унучку затапіў. Вуж не прапаузе. Вялікая гушчэча. Што ета з макрыцаю дзелаць: аняла ўсю булъбу, што вуж не прапаўзе. Вузялком завязываць. 1. Заканчваць справу. Скарэй ба яны вузялком зивязывалі з сенам. 2. Дабівацца пэўнасці. Нечага цягнуць, надо вузялком завязываць, ці к тому, ці к другому берагу прыставацъ. Зак. Вузялком завязаць. 1. Закончыць справу. 3 такімі людзямі луччы не звязывацца, я заплаціў i вузялком завязаў. 2. Дабіцца пэўнасці. Піліп абыяк дзелаць не стане ён ува ўсякім дзеле вузялком цвёрда завяжа. Вусы на кулак круціць. 1. Фанабэрыцца. Ого, якім ён быў маладым, усюдых вусыш кулак круціў. 2. Рашуча патрабаваць. Каб ім вусы на кулак круціў, яны былі б хлопцы як хлопцы. Вуха ўразаць. Рашуча сунімаць свавольства. Не, Піліп волі не даваў балаўнікам, вуха ўразаў, дык яны шаўковыя былі. Зак. Вуха ўрэзаць. Тваім распуснікам надо было даўно вуха ўразаць, а ты ўсё гладзіла па галоўкі. Вушы п'яны. 1. Пра вялікую стомленасць. Ад кашэння, ад грабення, ад важэння ўва ўсіх вушы п 'яны. 2. Пра вялікі клопат. У Насты ад гасцей вушы n уяны, не знае, калі іх выправіць
Дадатковыя словы
зйвязывалі, зячачйне, пяны
1 👁